запа́рыць 1, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Апрацаваць варам, парай драўляную пасудзіну. Запарыць дзежку.

2. Заліць варам сухі корм, каб размякчыць, распарыць. Запарыць мякіну. □ Усціння спярша запарыла сеч[ку] карове, занесла ў хлеў, пасля пачала таўчы бульбу. Чыгрынаў. // Прыгатаваць настой, заліўшы варам. Запарыць ліпавы цвет.

3. Разм. Доўга парачы ў лазні, давесці да знямогі.

4. Разм. Стаміць шпаркай або працяглай яздой, хадой, цяжкай працай. Запарыць каня. □ — Ды і нам пара адпачыць, — адгукнулася Аня, якая дагэтуль пакорліва ішла моўчкі. — Запарыла ты мяне, Шурачка: сарочка — хоць выкручвай. Шамякін.

запа́рыць 2, ‑рыць; безас. зак.

Пачаць парыць (у 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыту́хнуць 1, ‑не; пр. прытух, ‑ла; зак.

1. Зменшыцца, збавіць сваю сілу (пра агонь, святло і пад.); часткова, на некаторы час патухнуць. Кірыла кінуў у касцёр ламачча .. Агонь прытух, і ў цемры ніхто нікога не бачыў. Шамякін. На ўсходзе пасвятлела, зоркі на небе прытухлі. Гаўрылкін.

2. перан. Зменшыцца, страціць сваю вастрыню. Пачуцці прытухлі. □ Прытухнуць ад слёз ясны вочы, Завяне, паморшчыцца твар. Купала. Іменна праз Собіча да гэтага часу яшчэ не прытухла як след .. сварка [Марыны і Ермаліцкага]. Скрыган.

3. Спец. Аслабнуць, часткова або на некаторы час спыніцца. Радыёхвалі прытухлі.

прыту́хнуць 2, ‑не; пр. прытух, ‑ла; зак.

Трохі сапсавацца, стухнуць (пра харчы, корм і пад.). Мяса прытухла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шрот, ‑у, М шроце, м.

1. зб. Дробныя свінцовыя шарыкі, якія разам з порахам служаць зарадам для паляўнічых стрэльб. Дазвол далі Грыгору паляваць у графскіх лясах, яшчэ і пораху і шроту выдалі. Колас. У стрэльбе быў добры зарад шроту. Корбан.

2. зб. Спец. Адходы пасля выціскання алею з насення алейных раслін, якія ідуць на корм жывёле.

3. перан. Пра тое, што сваім знешнім выглядам і ўласцівасцямі нагадвае такія шарыкі. Вадзяны шрот сыпаўся нам на шапкі, на целагрэйкі, сек па каленях. Ермаловіч. Нясуць калгаснікі на рынак Лясоў багатыя дары — Маліну, зорныя суніцы, Тугіх парэчак шрот буйны. Жычка.

[Ням. Schrot.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́ства ’пасьба’ (ТСБМ, Грыг.; Нік. Очерки; рас., докш., Сл. ПЗБ), ’выпас кароў’, ’плата пастуху’ (Мат. Гом.), ’паша’ (в.-дзв., Шатал.). Укр. па́ства ’пасьба’, рус. пск., цвяр., паства́ ’пара года, калі можна пасвіць скаціну’, ст.-рус. паства ’чарада’, ’паша’, польск., ст.-польск. pastwa ’паша, корм’, ’пасьба’, н.-, в.-луж. pastwa ’выган, луг’, чэш. pastva ’пасьба скаціны’, славац. pastva ’тс’, ’паша’, славен. pȃstva ’выган’, серб.-харв. устар. паства, макед. паства, балг. паство. Прасл. pastva, утворанае ад дзеяслова pasti > па́сці (гл.) пры дапамозе суфікса ‑tva (Брукнер, 398), як modlitva. Сюды ж па́ства ’парафіяне, веруючыя якой-н. царквы’ (ТСБМ), якое праз ц.-слав. са ст.-слав. паства ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кары́та, ‑а, М ‑рыце, н.

Прадаўгаватая пасудзіна, выдзеўбаная з дрэва або збітая з дошак, якая скарыстоўваецца звычайна для кармлення жывёлы. Дубовае карыта. Свіное карыта. □ [Наталля] дастала з печы чыгун паранай бульбы, пасекла ў карыце і замяшала свінням. Чорны. Калі гусяняты заканчвалі выбіраць насамі-лодачкамі корм з карытаў, дзяўчынкі гналі іх на возера. Даніленка. // Пра старое, непрыгоднае судна, лодку. Усхапіўся дзядзька мокры, брудны, А вынік спробы той паскудны: Чаўнок не човен, а карыта, І нос і частка дна адбіта. Колас.

•••

Лезці не ў сваё карыта гл. лезці.

Разбітае (старое) карыта — пра што‑н. старое, непрыгоднае. — Гэта не машына, а старое карыта, сэр. Тарантас фермера Молі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысы́паць, ‑сы́плю, ‑сы́плеш, ‑сы́пле; зак.

1. што і чаго. Насыпаць чаго‑н. дадаткова. Лапко ж мусіў прызнацца, што корм ён даваў. Ну, але ж ці гэта злачынства, што ён дасць калі-нікалі мяшок сечкі ды прысыпле з прыгаршчы аўса? Колас.

2. каго-што. Засы́паць, насы́паць зверху; прыцерушыць. — Грошы.. я схаваў за гумном, у дзвярах, прысыпаў карой з дрывотніка. Чорны. [Галіна] спачатку прамыла струп, пасля прысыпала і паклала пластыр. Пташнікаў.

3. Пачаць мацней ісці, сыпаць. А дождж іграе на драніцах, Як самы лепшы музыкант.. То ўраз прысыпле буйным шротам, То ледзьве-ледзь зашамаціць. Броўка.

прысыпа́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да прысы́паць.

прысыпа́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да прыспаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траві́ць

I несов., тех. трави́ть;

т. узо́р на шкату́лцы — трави́ть узо́р на шкату́лке

II несов. (производить потраву) трави́ть;

т. пасе́вы — трави́ть посе́вы;

ко́замі се́на т. — не в коня́ корм; зря переводи́ть добро́

III несов. (о пищеварении) вари́ть, перева́ривать

IV несов., мор. трави́ть;

т. кана́т — трави́ть кана́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дробна нарэзаная салома, якая ідзе на корм жывёле. Гэта дзядзька Мартын рэзаў сечку на саматужнай сячкарні, — відаць, збіраўся ехаць араць папар. Колас. — З мукой каровы лепш сечку ядуць. Асіпенка. // перан. Пра што‑н., што сваім выглядам напамінае дробна нарэзаную салому. — Гэта ты ад свае бабкі чуў? — страсаючы з-за вушэй валасяную сечку, спытаў Грыцко. Кулакоўскі. З навіслых над зямлёй хмар спачатку сыпанула дробнай сечкай, потым паваліў густы мокры снег. Дзенісевіч. Трактары шнуруюць Над Арэсай-рэчкай, Сякуць плугам, дыскам Торфішча на сечку. Купала.

2. Драблёныя крупы. Аўсяная вечка. Ячная сечка.

3. Прылада для сячэння капусты і пад.; сякач. Жанчыны сечкамі сякуць бадзёра, Як быццам .. выбіваюць такт. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́свіць, пасу, пасеш, пасе; пасём, пасяце, пасуць і пасу, пасвіш, пасвіць; пасвім, пасвіце; пр. пасвіў, ‑віла; заг. пасі; незак., каго-што.

Наглядаць за жывёлай, птушкай у час знаходжання яе на пашы. Коней папраўдзе не трэба было пасвіць, толькі пільнаваць ад ваўкоў, якіх у Маргах вадзілася шмат. Чарнышэвіч. — Эге! — круціў стары Юрка сівой галавой, — а я, нябогі, яшчэ сам, як быў маладым хлопцам, пасвіў быдла пад Дубамі. Колас. // Выпускаць (жывёлу, птушку) на пашу, на падножны корм. Рыгор вядзе каня ў Паўлюкову віку, а Паўлюк у гэты ж час пасвіць кабылу ў Рыгоравай канюшыне. Казека. У зарасніку пачалі [суседзі] пасвіць сваіх коней ды цялят, куды ганялі іх з вёскі. Галавач.

•••

Дзе і Макар коз не пасе гл. дзе.

Спаць і курэй пасвіць гл. спаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жэ́рці ’прагна і многа есці’, жару́ (I ас.). Рус. жрать, укр. же́рти, польск. żerać, żreć, в.-луж. žrać, žeru, н.-луж. žraś, žeru, чэш. žráti, žeru, славац. žrať, žerú, славен. žreti, žrèm, серб.-харв. ждѐрати, жде̏рем ’жэрці’. Ст.-рус. жрати ’жэрці’ (XIV–XV стст. у копіі XVI ст.). Літ. gérti, лат. dzer̃t ’піць’, ст.-інд. giráti ’паглынаць’, арм. keri ’я еў’, грэч. βοράкорм’, лац. voro ’паглынаю’. Прасл. *žer‑ti ці *žьr‑ti, *žьr‑a‑ti, *žьr‑ǫ з і.-е. кораня *g​er‑ ’паглынаць’. Праабражэнскі, 1, 236; Фасмер, 62–63 (дзе падкрэсліваецца іншы корань у ст.-слав. жьрѣти ’ахвяраваць; гл. жрэц); Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 296; Брукнер, 666–667; Махэк₂, 730 (не адлучае ст.-слав. жрѣти, дае тлумачэнні зменам вакалізму); Голуб-Копечны, 447; Скок, 3, 673–674; Пятлёва, Этимология, 1967, 178; Траўтман, 89; Покарны, 1, 474–475.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)