падру́чнік 1, ‑а, м.
Кніга, па якой вывучаюць які‑н. прадмет. [Ігнат] прыходзіў зрэдку да .. [знаёмых] у хату папрасіць якога-небудзь падручніка. Пасля работы ён наведваў вячэрнюю сярэднюю школу. Лынькоў. Знайшоўшы ў сына гаспадыні падручнік па геаграфіі,.. [Саша] раскрыла карту, паглядзела на Кольскі паўвостраў і жахнулася яшчэ больш. Шамякін.
падру́чнік 2, ‑а, м.
Спец. Падстаўка, апора для інструмента на такарным станку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарма́т, ‑у, М ‑маце, м.
1. Памер кнігі, аркуша, старонкі і пад. У яркім убранні калон, у кветках і сцягах выдзяляецца каласальнага фармату кніга, на якой ззяе: «Праграма КПСС». «Звязда». Падпольная «Звязда» была невялікага фармату, але затое з яе старонак веяла баявым, наступальным духам. Пятніцкі.
2. У друкарскай справе — даўжыня і вышыня паласы набору, даўжыня радка.
[Ад лац. forma.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыта́ч, ‑а, м.
1. Той, хто чытае якія‑н. творы, да каго звернуты творы пісьменнасці. Мова і стыль — гэта тыя формы, у якіх падаецца чытачу думка твора. Чорны. «А дні ідуць» — кніга, высока ацэненая друкам і па заслугах прынятая чытачом. «Полымя».
2. Наведвальнік, абанент грамадскай бібліятэкі, чытальні. Звыш дзевяці тысяч чытачоў абслугоўвае Мінская бібліятэка № 10. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Малі́тва ’маленне’, ’тэкст, які чытаюць веруючыя, звяртаючыся да бога ці святых’ (ТСБМ, Яруш.). Укр., рус. молитва, польск., н.- і в.-луж. modlitwa, чэш., славац. modlitva, славен. molítva, molȋtev, molȋdva, molȋdev, серб.-харв. мо̀литва, молатав, макед., балг. молитва. Прасл. modlitva ’звяртанне, просьба да бога, абяцанне’. Да малі́цца. Сюды ж малі́твеннік ’кніга з малітвамі’, якое, відаць, з ц.-слав. мовы, бел. малітоўнік ’тс’, малі́тваваць ’уводзіць маці пасля родаў у царкву з малітвай’ (Нас.), малі́цьвіць ’маліць, упрошваць’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пусты́, -а́я, -о́е.
1. Пра ёмішча: нічым не запоўнены, вольны.
П. кораб.
Пустыя кішэні. 3 пустога (наз.) і Саламон не налье (прыказка). На п. жывот (не пад’еўшы; разм.). П. шар.
Пустая парода (без металу; спец.).
2. перан. Беззмястоўны, беспадстаўны, несур’ёзны.
П. чалавек.
Пустая задума.
Пустая кніга.
◊
З пустымі рукамі (разм.) — нічога не прынёсшы або нічога не атрымаўшы.
Прыйшлі з пустымі рукамі.
Каб табе (яму, вам, ім) пуста было (разм.) — выражэнне лёгкай незадаволенасці чыімі-н. дзеяннямі.
|| наз. пустата́, -ы́, ДМ -стаце́, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
змяшча́ць несов.
1. в разн. знач. помеща́ть;
2. вмеща́ть, умеща́ть;
1, 2 см. змясці́ць;
3. содержа́ть, заключа́ть;
кні́га ~чае мно́га фа́ктаў — кни́га соде́ржит (заключа́ет) мно́го фа́ктов
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
друк 1, ‑у, м.
1. Працэс вырабу друкаванай прадукцыі; друкаванне. Падрыхтаваць да друку рукапіс. Цэх каляровага друку. Кніга выйшла з друку. □ Міхась лічыцца сёння, на трэцяй змене, адказным за якасць друку. Брыль.
2. Друкаваныя літары, друкаваны тэкст; знешні выгляд, памер друкаванага тэксту. Уборысты друк. □ Адразу кідаецца ў вочы, што друк саматужны. Навуменка.
3. Галіна вытворчасці, якая вырабляе друкаваную прадукцыю; выдавецкая і друкарская справа. Работнікі друку. Органы друку.
4. Тое, што надрукавана, сукупнасць надрукаваных твораў. Перыядычны друк. Насценны друк. □ Пра Анатоля Аніхімоўскага яшчэ ніхто не пісаў, яго партрэта ніколі не было ў друку. Асіпенка. «А дні ідуць» — кніга, высока ацэненая друкам і па заслугах прынятая чытачом. Лужанін.
•••
Памылка друку гл. памылка.
[Ням. Druck.]
друк 2, ‑а, м.
Разм. Сукаватая палка; тоўсты кій. Агародамі, нацянькі, беглі да нас, на расцяробы, мужчыны з друкамі. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кні́гі ’аддзел страўніка буйной рагатай жывёлы’ (З нар. сл., Нар. сл., Нар. словатв.), ’страўнік і кішкі жывёлы, прыхаваныя для ежы’ (Шн., Нік. Очерки, Малчанава, Мат. культ.). Укр. книги, рус. книга ’тс’, балг. книга, серб.-харв. кнуйге, славен. knjiga,⇉польск. księgi, чэш. kniha, славац. kniha, в.-луж. knihi ’тс’. Гэтыя формы дазваляюць рэканструяваць прасл. kbnigy (формы мн. л.), што сведчыць аб старажытнасці семантычнага пераносу з kъniga, kъnigy ў значэнні ’кніга’ (гл. Слаўскі, 3, 274; ЕСУМ, 2, 473).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
замалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. замалёўваць — замаляваць.
2. Малюнак, накід з натуры. Пейзажная замалёўка. □ [Дзяўчына] звычайна цэлымі днямі сядзіць на карме з альбомам і алоўкам, робіць замалёўкі. Мележ. // перан. Пра літаратурны твор малога жанру на бытавую тэму. Кніга паказвае, як ад першых нясмелых замалёвак уздымалася .. [беларуская нацыянальная проза] у дакастрычніцкі час да значных мастацкіх здабыткаў. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разно́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да разносу, прызначаны для разносу (у 1 знач.). Разноснае блюда.
2. Звязаны з продажам уразнос, прызначаны для такога продажу. Разносны тавар.
3. Які служыць для рэгістрацыі выходнай карэспандэнцыі. Разносная кніга.
4. Разм. Які змяшчае рэзкую крытыку. Разносны артыкул.
5. Спец. Які перавышае дазволеную разлікам колькасць абаротаў рухавіка, выклікаючы разбурэнне частак машыны. Разносная скорасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)