Мліва, млі́во, мліво́ ’змолатае збожжа’, ’збожжа, прывезенае ў млын’, ’памол, малаццё’, ’балбатня’ (Нас., Шат., Бяльк., Грыг., ТСБМ, ТС, Касп.; КЭС, лаг.; карэліц., Янк. Мат.; паўд.-усх., КЭС), смал., бран., ст.-рус. мливо ’тс’, смал., арл. ’мука’, польск. mlewo, mliwo, mływo ’малаццё’, ’мука’, серб.-харв. мли̑во. Прасл. mlivo < melti (ад нулявой асновы ml‑). Да малоць (гл.). Не выключана магчымасць тлумачыць паходжанне мліва з mel‑u̯o паводле закона аб перастаноўцы (метатэзе) плаўных (Скок, 2, 444).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кляшня́ 1 ’калашына’ (Мат. Гом.). Да клешняо (гл.).
◎ Кляшня́ 2 ’частка халоднай пабудовы’ (Шат.), ’вуглавая частка гумна, закутак для захавання збожжа’ (Сл. паўн.-зах.). Да кляшняі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́б’едзі ’аб’едкі сена’ (Янк. I, З нар. сл., Мат. Гом.), вобядзі ’нявымалачаныя каласы, якія аддзяляюцца пры веянні збожжа’ (З нар. сл.), вобʼеддзе ’аб’едкі сена’ (Юрч.). Гл. абʼеддзе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́слены ’прарослы’ (Нас.) — дзеепрыметнік з суф. *‑ěn‑ ад дзеяслова раслі́ць ’дапускаць збожжа да прарошчвання (у калоссях), зерне — на солад’ (там жа), які з назоўніка рослік, росля (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заво́з, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. возіць — завезці (у 2 знач.). Завоз тавара ў магазін.
2. Збожжа, прывезенае ў млын для памолу. Калі .. скончылася веснавая паводка і рэчкі ўвайшла ў берагі, млынар ужо на сялянскі завоз пусціў млын. Чорны. У млыне ляжалі нямала завозу. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздзе́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Асобны, адасоблены, самастойны. Раздзельнае навучанне. Раздзельныя пасяджэнні Савета Саюза і Савета Нацыянальнасцей.
2. З перарывамі, перапынкамі, паўзамі. Пачулася раздзельная страляніна. Раздзельныя крокі. // Раздзелены, разбіты на паслядоўныя этапы; пачарговы. Раздзельная паводка. Раздзельная ацэнка ведаў вучняў. Раздзельнае напісанне слоў. Раздзельная ўборка збожжа. Раздзельны старт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ракаўшчы́ны мн. л. ’збожжа, якое збіраецца з кожнага сялянскага двара для царкоўнікаў’ (зах.-бранск., Кос.). Параўн. укр. роківщи́на ’гадавы збор, які збіраецца з парафіян святаром’. Да рок (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ная́дрыцца ’набухнуць’ (Сл. ПЗБ), рус. наядриться ’нарваць, успухнуць; выспець, наліцца (пра збожжа)’, польск. najędrznieć ’набухнуць; наліцца’, серб.-харв. najedparu ’наліцца’, макед. najadpu ’наліцца, напоўніцца сокам’. Да ядрыцца, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ве́яць, вею, вееш, вее; незак.
1. што. Ачышчаць збожжа ад мякіны веялкай. Бацька [сына] за вароты вывеў, махнуў рукою і пайшоў збожжа веяць. Каваль.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Дзьмуць (пераважна пра слабы вецер). У голым полі веяў халаднаваты ветрык. Гарэцкі. Вее ў твар Цёплы вецер вясны. Звонак. // Віхрыцца, круціць. Зіма, на дварэ мяцеліца вее, Халодныя песні заводзіць віхор. Купала.
3. пераважна безас., чым. Абдаваць павевам чаго‑н. (цеплыні, паху і пад.). На дварэ зусім сцямнела. Цёплай вільгаццю веяла ад ракі. Чарнышэвіч. Зноў над роднаю зямлёю Вее водарам хмельным, вясновым. Гілевіч. // перан.; безас. Распаўсюджвацца, перадавацца. Ад слоў бацькі, як і заўсёды, вее стрыманай ласкай і клопатам. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ураджа́й, ‑ю, м.
1. Колькасць збожжа, пладоў, траў, ягад, грыбоў і пад., якая ўрадзілася, вырасла. У садзе маладым ля хаты, Што вырас тут пасля вайны, На яблыкі ўраджай багаты — Да долу дрэўцы гнуць яны. Непачаловіч. [Сакратар партарганізацыі:] — Каб збіраць двухсотпудовыя ўраджаі, трэба добра асвоіць перадавую аграбіялогію. Паслядовіч. Сама паненка захацела прыняць удзел у зборы ўраджаю, але спалохалася ракаў. Маўр.
2. Вялікая колькасць, багацце збожжа, сена, пладоў, караняплодаў, грыбоў, усяго таго, што ўрадзіла. Лета было добрае, пагода спрыяла ўраджаю і рабоце. Колас. Калі добра ўзарэш, то і ўраджай збярэш. Прыказка. // перан. Разм. Пра з’яўленне вялікай колькасці каго‑, чаго‑н. На будоўлі .. [Яцкевічу] падаваецца — весела, хлопцаў многа, ды і на дзяўчат ураджай. Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)