падслепава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які дрэнна бачыць, вельмі блізарукі. Хасан падносіў папяросу да падслепаватых вачэй, спачатку чамусьці нюхаў яе і толькі пасля ўжо прыкурваў. Даніленка. Іваніха выпрамілася, уважліва агледзела чалавека — яго няголены падслепаваты твар, худыя брудныя рукі. Лось.

2. перан. Які мала прапускае або дае святла. Невялікія падслепаватыя вокны скупа прапускалі святло, хоць на дварэ ва ўсю свяціла веснавое сонца. Колас. Побач тулілася зямлянка з адным падслепаватым акном. Асіпенка. У хаце блішчаў падслепаваты агеньчык. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыдзі́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Які часта і да ўсяго прыдзіраецца, вышуквае ва ўсім недахопы. Ад бяздзеяння, нуды і зайздрасці здаровым таварышам камандзір стаў неспакойным, прыдзірлівым. Брыль. Якая ні прыдзірлівая была пані, але хваліла Васілене за ўмельства. Броўка. Патрабавальная і прыдзірлівая камісія заўважае кожную шчыліну ў дзвярах, дрэнна закітаваную шыбу, няроўна пафарбаваную падлогу. Грахоўскі. // Які мае ў сабе прыдзірку, з прыдзіркай. Каб пазбегнуць прыдзірлівых позіркаў вайскоўцаў, мне прыходзілася на левай руцэ насіць чорную пальчатку. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кончыць сов.

1. в разн. знач. ко́нчить, око́нчить, зако́нчить;

к. рабо́ту — ко́нчить (око́нчить, зако́нчить) рабо́ту;

к. е́сці — ко́нчить есть;

к. шко́лу — ко́нчить (око́нчить, зако́нчить) шко́лу;

2. разг. (умертвить) прико́нчить;

дрэ́нна к. — пло́хо ко́нчить;

к. жыццё — ко́нчить жизнь (век)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Межаву́ха ’балотнае дрэва’, ’кручаная драўніна з ускрайку леса, якая дрэнна колецца’ (Сцяц., Інстр. II). Балтызм. Параўн. усх.-літ. mẽdžias ’лес’, лат. mežs ’лес’, ’дрэва’ — у балт. мовах лексемы з і.-е. коранем *medhi̯o ’сярэдні’ азначаюць ’тое, што служыла граніцай, размяжоўваннем чаго-небудзь’. Семантычна бел. лексема ўваходзіць у лік тых, якія маюць звязаныя семемы ’балота’ ⟷ ’лес’ (гл. Талстой, Геогр., 244). Параўн. ме́жань2, а таксама бел. ку́дра ’ставок, азярцо, балота’ — ’лясок сярод поля’ і літ. kūdra ’ставок’, лат. kūdra ’торф’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Зрэзаны тонкі ствол або тоўстая галіна без сукоў, што ўжыв. як апора пры хадзьбе і для іншых мэт, а таксама ўвогуле прадмет такой формы.

Ісці, абапіраючыся на палку.

Сукаватая п.

Лыжныя палкі.

Палкі ў колы ўстаўляць (перан.: свядома перашкаджаць якой-н. справе).

З-пад палкі (разм.) — пад прымусам (рабіць што-н.).

Палка з двума канцамі — пра тое, што можа скончыцца і добра і дрэнна.

|| памянш. па́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

П. выручалачка (перан.: пра таго, хто заўсёды дапамагае, выручае; разм.).

Палачка Коха — туберкулёзная бацыла.

|| прым. па́лачны, -ая, -ае.

Палачная дысцыпліна (перан.: пра дысцыпліну, якая падтрымліваецца жорсткімі мерамі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нядо́бра,

1. Прысл. да нядобры (у 1, 3–5 знач.).

2. безас. у знач. вык. Дрэнна. Марылька глядзіць на.. [бацьку] і маўчыць. А потым пытаецца: — Праўда, тата, — хварэць нядобра? Брыль. // Не ўсё ў парадку, не па душы. На жаль, і так яшчэ бывае. Сапун сядзіць, на іншых наракае: Прамашка ў гэтага, памылка ў таго... Усё яму нядобра, слаба. Корбан.

3. безас. у знач. вык., каму. Пра цяжкі фізічны або душэўны стан. [Вера:] — Табе нядобра, мая ягадка? Ты, можа, вады вып’еш? Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

издава́тьII несов. (чаще переводится другим глаг. в соответствии со значением сущ.): (о звуке) утвара́ць, (выдава́ць) гук, гуча́ць, крыча́ць, звіне́ць, скрыпе́ць и т. д.; (о вздохе) уздыха́ць; (о запахе) па́хнуць; (о дурном запахе) дрэ́нна па́хнуць, смярдзе́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ляда́шты ’дрэнны, нягодны, гадкі; худы, слабы; той, каму млосна, дрэнна, моташна’ — гэта выражаецца і прыслоўямі ляда́шта, ляда́ча (Нас., Шпіл., Дзмітр., Жд. 1, Бір. Дзярж.; шчуч., чэрв., гродз., Сл. ПЗБ; крыч., Мат. Маг.; ашм., Сцяшк. Сл.). Утвораны ад прыслоўя ляда́штодрэнна’. Заканчэнне ‑шты выраўнялася ў канчатак ‑шчы, які стаў успрымацца як канчатак рус. дзеепрыметніка незалежнага стану цяперашняга часу і часткова на бел. моўнай тэрыторыі набыў бел. форму з суфіксам ‑ач‑ы (ляда́чы — гл.). Аналагічна ўкр. ледащо ’дробязь, пусцяковіна’, польск. ladaco ’чалавек нічога не варты’, ’абы-які’, чэш. ledaco ’абы-што, дрэнь’, мар. ľedaco ’нічога не варты’, славац. ledačo ’абы-што, што-небудзь’, ’нічога не варты’. Паўн.-слав. lě‑da‑čьto ( ’толькі, ледзь’, da — узмацняльная часціца, čьto ’што’, якое на зах.-слав. тэрыторыі мае рэфлекс co, čo) (Бернекер, 1, 697; Фасмер, 2, 474; Зубаты, Studie, 1, 241; Слаўскі, 4, 22–23). Паводле лінгвагеаграфічнага размеркавання лексемы ў рус. народных гаворках (СРНГ, 16, 318–319) можна меркаваць, што яна (і падобныя: ледака, лядаха, лядащий) прыйшла з бел. і ўкр. моў. Зах.-бел. леда́што, ляда́шчэ (м.), ’махляр, круцель, ашуканец’, ’гультай’ (Федар. 7, Федар. Дад.) з’яўляюцца калькай польск. ladaco ’чалавек нічога не варты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляда́шчы1 леда́шчы, ліда́шчый, лыда́шчый ’кволы, хілы; нядужы, слабы; дрэнны, нягодны; стары, струхлелы; збуцвелы; выцерты’ (Нас., Грыг., Бес., Яруш., Ант., Касп., Бір. Дзярж., Сцяшк., ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’злы, сярдзіты, запальчывы’ (слуц., Жыв. сл.), ’нікудышні, пусты’; ’д’ябал’ (мін., КЭС), ’легкадумны’. Да ляда́шты (гл.). Сюды ж: ляда́шчына ’непатрэбная рэч’ (Нас.), ляда́шчыца, ліда́шчыца ’кепскі, дрэнны, сапсаваны’ (Мал., Булг., Кос.), ’нягодніца’ (паўд.-усх., КЭС), лядашчыцца ’паступаць дрэнна’ (Федар. Дад.).

Ляда́шчы2 ’ледзяны, дужа халодны’ (валож., Жыв. сл.). Нерэгулярнае ўтварэнне ад лядакі́ ’ледзякі’ пры ад’ідэацыі ляда́шчы1 і польск. lodowaty ’ледзяны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліхата́, ліхота ’жорсткасць, лютасць, бязлітаснасць’ (ТС), ’злая бяда, няшчасце’ (Шат.), ’зло’ (Янк. БП), ’непрыемны выпадак; гаротныя, няшчасныя абставіны; злосць, раздражненне’ (Нас.), ліхотка ’кепска, дрэнна’ (Янк. 3.). Укр. лихота, рус. лихота, польск. lichota, н.-луж., чэш., славац. lichota, балг. лихота, ст.-слав. лихота. Прасл. lixota — абстрактны назоўнік ад lixъ > ліхі́ > лі́ха (гл.). (Слаўскі, 4, 231). Аб суф. ‑ота (‑ата) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 120–121. Ст.-бел. лихота ’ліслівасць’ у Скарыны мае іншую семантыку (як ст.-чэш. lichota), чым звычайна ’бяда’ (Булыка, Лекс. запазыч., 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)