Здрок ’авадзень’ (Сл. паўн.-зах., Янк. III), здрык ’тс’ (рэч., Нар. сл.). Рус. зах. бранск. здрык ’страказа’. Бязафіксны назоўнік ад прэфіксальнага дзеяслова *з‑драчыць (гл. драчыць ’свярбець’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зман ’падман’. Параўн. ст.-рус. изманити ’паабяцаць’ (1651 г.), балг. изма̀ма, макед. измама ’падман, ілюзія’, польск. zmanić ’падмануць’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *з‑ма‑ніць, гл. маніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прабэ́ндзуваць, пробэпдзуватэ, пырыбэндзуватэ ’прайсці, мінуць (аб часе)’, ’правесці час’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Утварэнне на базе асновы цяп. часу польскага дзеяслова byćbądź‑ паводле мадэлі прабыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́йда ’прайдоха, пралаза’ (Нас.). Утварэнне ад асновы цяп. часу дзеяслова прайсці (гл. ісці) — прайду, якая адрозніваецца ад інфінітыўнай асновы старой суфіксацыяй (гл. Варбат, Слав. языкозн., IX, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́слены ’прарослы’ (Нас.) — дзеепрыметнік з суф. *‑ěn‑ ад дзеяслова раслі́ць ’дапускаць збожжа да прарошчвання (у калоссях), зерне — на солад’ (там жа), які з назоўніка рослік, росля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стан 1, ‑у, м.

1. Тулава, постаць чалавека. Назаўтра раніцою каля калонкі я сустрэў жанчыну гадоў пад пяцьдзесят, але на дзіва маладжавую, са стройным станам. Дуброўскі. Смуглы твар і гібкі стан дзявочы У красуні, што на першым радзе, Нават трошачкі падобны вочы Да вільготных чорных вінаградзін. Аўрамчык. // Месца, па якім падпяразваюцца. Паясок быў не цесны, але ён так перацінаў стан, што здавалася — яго залішне зацягнулі. Кулакоўскі. / у вобразным ужыв. Галлё спусціўшы над парканам, Расла тут грушка з тонкім станам. Колас. Снапы ў .. [Любы] былі цяжкія, але зграбныя, з тонкім станам і роўнымі гузырамі. Васілевіч. Зноў яго хвіліны ўкалыхалі, Ноч над горадам свой стан схіліла... Дубоўка.

2. Разм. Скроеныя і сшытыя па фігуры полкі палатна; ліф. Стан атласны, а рукавы шаўковыя. // Верхняя палавіна сукенкі.

стан 2, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Лагер, месца стаянкі, часовага пасялення. Палявы стан. □ Тут, у адным утульным месцейку, пад дубам, на высокім беразе Старыцы, і размяшчаўся рыбацкі стан брыгады — стаяў вялікі, увесь закопчаны дымам драўляны будынак. Краўчанка. Каля Рудні ў час вайны Стан быў: партызанскі. Гілевіч. // Адведзенае для каго‑, чаго‑н. месца. У поўдзень на стан карову даіць ходзіць пляменніца Аксіння. Лупсякоў.

2. ‑у. Войска, адзін з ваюючых бакоў. [Англійскую разведку] цікавіла не толькі тое, што робіцца ў стане немцаў, але і ўсё, што вядома пра беларускіх партызан, пра падполле ў горадзе. Новікаў. // перан. Пра грамадскія аб’яднанні, групы. Грунту для кампрамісу .. паміж двума варожымі сталамі няма. Навуменка. Не прайшло і чвэрці гадзіны, як па ўсёй вёсцы толькі і было гутаркі, што пра свята, пры гэтым ясна адзначыліся два станы: святочны і будны. Колас. [У]вачавідкі гутарка падзяліла людзей на два станы, нязгодныя між сабою. Гартны. // перан. Разм. Кампанія, зборышча каго‑н. Затое паблізу і таксама амаль да раніцы можна было пачуць задорныя і свежыя галасы мужчынскага стану. Васілевіч.

3. ‑у. Разм. Саслоўе, сацыяльны слой. Гудзеў трыумфам стан паноў, Зямля віватамі дрыжала. Лойка. Абіраўся магістрат з вышэйшых станаў, у вузкім коле, «са сваімі прыяцелямі». Шынклер.

4. ‑а. У царскай Расіі — павятовае адміністрацыйна-паліцэйскае падраздзяленне. Трэба нам школы па вёсках прыдбаць. Роўнай дарогі, ботаў на ногі, Мультану жонцы на лепшы каптан; Жыць смела ў хатцы і не баяцца, Каб не ганялі ў воласць, у стан. Купала.

стан 3, ‑а, м.

1. Машына ці сістэма машын для апрацоўкі метаду ціскам, для атрымання буйных металічных вырабаў. Пракатны стан.

2. Прыстасаванне, збудаванне (звычайна драўлянае) для якіх‑н. работ.

3. Поўны камплект, набор чаго‑н. Мышасты Конь прывёз Да кузні новы воз, каб акавалі стан калёсны. Корбан.

стан 4, ‑у, м.

1. Становішча, у якім хто‑, што‑н. знаходзіцца. Эканамічны стан краіны. Стан народнай асветы. Маральны стан байцоў. □ У сваім натуральным, першабытным, некранутым стане прырода Палесся з яе дзікім жывёльным, птушыным і раслінным светам будзе захоўвацца ў запаведніках і шматлікіх заказніках. В. Вольскі. // Фізічнае самаадчуванне. [Шэркас] толькі месяц паслужыў і прыйшоў дадому па стану здароўя. Кулакоўскі. Камлюк у нецвярозым стане вёў машыну. М. Ткачоў. // Душэўны настрой. [Сцяпан] пачаў у галаве складаць гэтае пісьмо, падбіраць такія словы і выразы, якія б дакладна адлюстравалі яго душэўны стан, яго радасць. Шамякін. Арына ўздрыгнула: даўно яна не бачыла старога ў такім узрушаным стане. Кавалёў.

2. Від, характар размяшчэння, узаемадзеяння і руху часцінак рэчыва. Аморфны стан. □ [Ігнась:] — Вада бывае ў трох станах. Звычайная вада рэк, азёр і іншых вадаёмаў заўсёды бывае ў вадкім стане. Чарнышэвіч.

3. Грамадскае або сямейнае становішча. Органы запісу грамадзянскага стану.

•••

Акты грамадзянскага стану гл. акт.

Крытычны стан рэчыва — стан рэчыва, пры якім знікае розніца паміж вадкасцю і яе насычанай парай.

стан 5, ‑у, м.

Катэгорыя дзеяслова, якая вырашае розныя адносіны паміж суб’ектам і аб’ектам дзеяння.

•••

Залежны стан дзеяслова — стан дзеяслова, які абазначае, што суб’ект з’яўляецца аб’ектам чужога дзеяння.

Незалежны стан дзеяслова — стан дзеяслова, які абазначае дзеянне, што актыўна накіравана на прамы аб’ект, назва якога стаіць у вінавальным склоне без прыназоўніка, і цалкам ахоплівае гэты аб’ект.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асо́ба, -ы, мн. -ы, асо́б, ж.

1. Асобны чалавек у грамадстве, індывідуум.

Роля асобы ў гісторыі.

2. Чалавек, які трымае сябе важна, ганарліва; персона.

Дзядзька наш — а.!

3. Сукупнасць уласцівасцей пэўнага чалавека, яго характару, паводзін і пад.

Усебаковае развіццё асобы.

4. Чалавек, імя якога не хочуць называць (часцей пра жанчыну).

Званіла адна а.

5. Граматычная катэгорыя, якая паказвае аднесенасць да таго, хто гаворыць (першая асоба), з кім гаворыць (другая асоба) ці да таго, хто не з’яўляецца ні тым, хто гаворыць, ні субяседнікам (ці да неадушаўлёнага прадмета) (трэцяя асоба).

Асобы дзеяслова.

Давераная асоба — чалавек, якому што-н. давяраецца, які можа дзейнічаць ад імя таго, хто давярае.

Дзеючая асоба — персанаж у тэатры, персанаж у драматычным творы.

Зацікаўленая асоба — асоба, якая мае інтарэс да якой-н. справы.

Службовая асоба — асоба, якая займае пасаду ў дзяржаўнай установе.

|| прым. асабо́вы, -ая, -ае (да 5 знач.).

А. займеннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Аглу́міцца ’адурэць’ (Нас., Касп., Гарэц.), аглумляцца да глум; а‑ прэфіксальны, як аб гэтым можна меркаваць на падставе граматычнага значэння дзеяслова. Семантычнае развіццё таксама даволі празрыстае ’глуміцца’ > ’рабіць дурным’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асякаць, асякацца ’абрэзваць (на слове)’ (Гарэц.), раптоўна перарываць’ (Др.-Падб.), асе́кацца (КТС), асыка́цца (Бір. дыс.; Гайдукевіч, Працы IM, 5, 54) ’агрызацца, рэзка адказваць’. Утворана ад дзеяслова сячы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атро́дзя ’нашчадак, нашчадкі’ (Нас.). Рус. отродье, ст.-рус. отродие, отродъ, укр. відродок, славен. odrȏdek ’тс’. Утворана ад кораня ‑rod‑ конфіксам *ot‑‑ьje ці ад дзеяслова отродити суфіксам ‑ие.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)