паваро́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Дарога, якая адыходзіць у бок ад асноўнай магістралі. Неўзабаве паказалася паваротка ў Ліпск. Старшы механік прытармазіў і паволі з’ехаў з шашы на палявую дарогу. Паслядовіч. Перад.. [Шрэдарам] была брукаваная паваротка і надпіс на слупе: «На Сумлічы. Шэсць кіл[а]метраў». Чорны.

2. Разм. Тое, што і паварот (у 2 знач.). Паваротка, яшчэ раз паваротка, і дарога ўразаецца ў стары лес. А. Александровіч.

•••

Зрэзаць паваротку гл. зрэзаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хо́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Разм.

1. Паездка або паход для дастаўкі чаго‑н. Віхлястая дарога ляжала перад Раяй, дарога, па якой яна мусіла рабіць сваю, як казалі партызаны, першую ходку. Новікаў. [Дзядзька:] — Я і кажу Пятру: «На другую ходку шукай сабе, браце, другога напарніка...» С. Александровіч.

2. Порцыя, колькасць чаго‑н. [Ячны] ведае, калі будзе гатова першая ходка саману, і ён не спозніцца прыехаць паказаць нам кладку сцен. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Пу́таўка (пу́тоўка) у выразе нема путоўкі — пра адсутнасць карысці, выніку (ТС). Да пуцьдарога; лад, парадак’ (Нас.), параўн. без пуця жыве ’бесталкова’ (Ян.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́зчык, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца перавозам грузаў на конях. Дарога па першым сняжку, працёртая возчыкамі дроў, аж блішчала пад сонцам. Якімовіч.

2. Тое, што і вознік (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калдо́бісты, ‑ая, ‑ае.

З вялікай колькасцю калдобін. Калдобістая дарога гайдала нас, і Валі рабілася блага. Пташнікаў. Аўтобус, пакалыхваючыся з боку на бок, выплыў з калдобістай вулачкі на шырокую местачковую плошчу. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыжавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Скрыжаваны, перакрыжаваны. Крыжавая дарога. □ На крыжавых пуцінах з ёй сустрэўся — Куды ісці, не ведала яна. Купала.

2. Які мае адносіны да крыжа (у 5 знач.). Крыжавая косць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўчаві́на, ‑ы, ж.

Абл. Роў, равок. Мінуўшы панскі двор са старасвецкім паркам, з будынінамі, пачарнелымі ўжо ад часу, дарога апошні раз спусцілася з горкі ў шырокую раўчавіну, заросшую дробным алешнікам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е́льнік, -ку собир., м., в разн. знач. е́льник;

каля́ ракі́ рос е. — во́зле реки́ рос е́льник;

даро́га ўсла́на ~кам — доро́га у́стлана е́льником

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́брэд ’брод, пераход ці пераезд праз возера ці раку’ (Чэрн.); ’пакрытая вадой лясная дарога’ (беласт., «Ніва», 1974 г.). Да брод, брысці́ (гл.); параўн. ву́бродок ’тс’ (КСТ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапу́ць ’частка шляху, пераход’ (паўн.-усх., КЭС), рус. паўн. перепу́тьдарога, шлях’, смал. ’частка шляху’. Утворана, як пераход ці перапу́да (гл.). Да пера- і пуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)