расстрэ́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расстраляць. // Смяротная кара, якая чыніцца выстралам з агнястрэльнай зброі. Прысудзіць да расстрэлу. □ На золаку, раненька-рана, Расу абабілі варожыя боты... Вялі на расстрэл партызана. Свірка.

2. Спец. Пашкоджанне канала ствала агнястрэльнай зброі (ад працяглай, частай стральбы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растру́б, ‑а, м.

1. Расшырэнне на канцы трубы; прадмет такой формы. Скрыўленыя чорныя раструбы вентылятараў басавіта гулі над электрапечамі. Савіцкі.

2. Расшыраная частка якога‑н. адзення, абутку. Боты з раструбамі. □ На руках у Сценкі былі рукавіцы — скураныя, жоўтыя, з раструбамі да самых локцяў. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штоты́дзень, прысл.

Кожны тыдзень; на кожным тыдні. Газета [насценная] выходзіла штотыдзень, і выпускалі яе мы ўдвух з Каробкам Паўлам. Навуменка. Прыклаўшы натруджаную далонь да шчакі, подбегам ішла яна за сынам і ўсё паказвала, каб з выплаты купіў сабе боты, .. каб штотыдзень адпісваў ёй пісьмы. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узапхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак. (разм.).

1. каго-што на што. Пхаючы, падняць наверх.

У. воз на ўзгорак.

2. што на каго-што. З цяжкасцю надзець што-н. вузкае, цеснае або наспех надзець які-н. абутак.

Ледзь узапхнуў боты на ногі.

3. перан., што на каго (што). Узваліць, абцяжарыць каго-н. чым-н.

Усю работу ўзапхнулі на аднаго.

|| незак. успіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і успі́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

протаска́ть сов., в разн. знач. працяга́ць;

протаска́л паке́т часа́ три разг. працяга́ў паке́т гадзі́ны тры;

э́ти сапоги́ мо́жно зи́му протаска́ть прост. гэ́тыя бо́ты мо́жна зіму́ працяга́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аблі́пнуць сов.

1. обли́пнуть;

бо́ты ~плі гра́ззю — сапоги́ обли́пли гря́зью;

2. (на чым) пло́тно обле́чь (что);

суке́нка ~пла на фігу́ры — пла́тье пло́тно облегло́ фигу́ру

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ато́пкі, ‑аў; адз. атопак, ‑пка, м.

Старыя зношаныя чаравікі, боты і пад. Старыя атопкі з растапыранымі ўгору халявамі то крыху макрэлі ад расы, то прысыпаліся ўчарашнім пылам. Кулакоўскі. На.. [хлопцу] была чорная касаваротка з белымі, як на гармоніку, гузікамі, на босых нагах — атопкі ад старых валёнак. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збі́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад збіць.

2. у знач. прым. Пашкоджаны, сапсаваны ўдарамі. Збітая падкова. Збіты буфер. // Разм. Стаптаны (пра абутак). Збітыя боты. Збітыя абцасы. // Са здзёртай скурай. Збітае калена.

3. перан.; у знач. прым. Усім вядомы, зацяганы. Збіты выраз. Збітыя параўнанні. Збітая тэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нараві́цца, ‑раўлюся, ‑ровішся, ‑ровіцца; незак.

1. Упарціцца, паказваць свой нораў. Конь спачатку не хацеў насіць чалавека на сваёй спіне, іржаў, брыкаўся, наравіўся. Бядуля.

2. Прыладжвацца, прыстасоўвацца. Па чорнай верхаводцы .. [байцы] прайшлі ціха, а потым боты ў кожнага хлюпалі, і трэба было вельмі наравіцца, каб не рабіць шуму. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тупано́сы, ‑ая, ‑ае.

1. З шырокім або тоўстым носам, дзюбай (пра жывых істот). Тупаносая рыба. □ Мы гатовы былі расцалаваць свайго тупаносага хітрага грака Яшку. Ваданосаў.

2. З тупым, шырокім носам, наском (пра прадметы). Тупаносыя боты. □ Адборныя фашысцкія знішчальнікі, убачыўшы тупаносых ястрабкоў, уцякалі што было духу. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)