бліжэ́йшы, ‑ая, ‑ае.
1. Выш. ст. да прым. блізкі (у 1, 3, 4 і 5 знач.). Бліжэйшы грукат заглушае грукат далёкі. Брыль. З бліжэйшай хваіны, да якой была прымацавана шпакоўня, лілася вясёлая птушыная песня. Кулакоўскі.
2. Які надыходзіць раней за астатнія. І вось у бліжэйшы выхадны дзень краязнаўчая экспедыцыя на чале з Віктарам Сяргеевічам рушыла ў Забалоцце. Якімовіч.
3. Першачарговы. Усе бліжэйшыя задачы прадуманы і абмеркаваны, і цяпер старшыня са спакойнай душой ішоў дадому. Васілевіч.
4. Самы пільны, непасрэдны. Пры бліжэйшым разглядзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачына́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад пачынаць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які нядаўна распачаў якую‑н. дзейнасць. Пачынаючы паэт. Пачынаючы ўрач. □ Якую індывідуальную афарбоўку не мела б творчасць мастака, пачынаючага ці масцітага, спевака ці танцора, усё-такі шчырасць размовы дабратворна ўплывае на любы характар. «Маладосць».
3. у знач. наз. пачына́ючы, ‑ага, м.; пачына́ючая, ‑ай, ж. Той (тая), хто пачынае што‑н. Дапаможнік для пачынаючых. □ Кабінет атрымліваў штодзень больш дзесятка твораў пачынаючых. Хведаровіч.
4. Дзеепрысл. незак. ад пачынаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскудла́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскудлаціць, раскудлачыць.
2. у знач. прым. Ускалмачаны, кудлаты (пра валасы). З-пад плашч-палатак, як куля, вылецеў Колька Казак з раскудлачанымі валасамі і чырвонай шчакой. Карпюк. [Андрэй] праводзіць пяцярнёй па валасах і напускае на лоб раскудлачаную чупрыну. Мехаў. // З ускалмачанымі, кудлатымі валасамі. [Міхаль], відаць, нядаўна прачнуўся, бо сядзеў на нарах раскудлачаны, пануры і злосны. Чарнышэвіч. // З няроўнымі, рванымі краямі. Нудна шапацела сухая асака, нібы серп аб серп скрыгатала чаратовае лісце, па небе вецер гнаў раскудлачаныя хмары. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распасцёрты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад распасцерці.
2. у знач. прым. Шырока разведзены ў бакі. Раптам адзін з .. [невядомых] кінуўся да яго з радасна распасцёртымі рукамі: — Васіль Іванавіч! Родненькі! Лынькоў. Нездарма распасцёртыя крыл[ы].. [альбатросаў] маюць два з палавінай метры ўшыркі. Маўр. // З раскінутымі рукамі або нагамі (часцей пра ляжачага). Даша не азвалася. Яна ляжала нерухома, шырока раскінуўшы [апухлыя] ногі. Было балюча глядзець на яе, распасцёртую, бездапаможную. Асіпенка. І канец. І.. [леў] ляжыць, горды, распасцёрты, крутабокі і грывасты. Караткевіч.
•••
З распасцёртымі абдымкамі гл. абдымкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устрыво́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад устрывожыць.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане трывогі, хвалявання. Устрывожаны камендант.. загадаў двум сваім салдатам з аховы неадкладна праверыць, хто страляе і па чыйму дазволу. Якімовіч. — Што з табой, Ваня, ты нездаровы, ці што? — спытала ўстрывожаная жонка. Карпюк. // Які выражае трывогу, хваляванне. — Хто гэта? — пачуўся ўстрывожаны жаночы голас. Скрыпка. А .. [Таня] нібы не заўважала ўстрывожаных мужавых вачэй. Новікаў. // Успуджаны, сагнаны з месца. Устрывожаныя птушкі ўзвіваліся ў паветра, высока кружыліся ў небе. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шы́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад шыць.
2. у знач. прым. Зроблены, выраблены шыццём; сшыты. Ты вострым плугам Рэзаў дзірваны. Насіў з дзяругі Шытыя штаны. Куляшоў. З гэтай простай прапановай нельга было не згадзіцца, асабліва калі прыняць пад увагу лёгкасць шытых чоўнаў. Маўр.
•••
Не лыкам шыты — пра чалавека, не пазбаўленага здольнасцей, ведаў, умення трымаць сябе і пад.
Шыта белымі ніткамі — няўмела, няўдала, дрэнна скрыта, схавана што‑н.
Шыта-крыта — скрытна, патаемна ад іншых, у поўнай тайне (застаецца, робіцца і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бру́ствер, -а, мн. -ы, -аў, м.
Земляны насып на знадворным баку акопа.
|| прым. бру́стверны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бры́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Лёгкі выязны вазок.
|| прым. бры́чкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ваенкама́т, -а, М -ма́це, мн. -ы, -аў, м.
Ваенны камісарыят.
Раённы в.
|| прым. ваенкама́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ваза́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Той, хто перавозіць грузы на конях.
|| прым. ваза́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)