чэ́рствасць, ‑і, ж.

Уласцівасць чэрствага. [Старая] нюхала, праводзіла ногцем па падрумяненай скарынцы, спрабуючы, відаць, на чэрствасць. Лынькоў. Таня паказала зусім новы бок сваёй душы, чэрствасць няўдзячнага эгаізму. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юрлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць юрлівага. Заўсёды вясёлая, гаваркая — .. [Тацяна] ўсюды, дзе б ні была, узнімала вакол сябе жартаўліва-лёгкі настрой, у значнай меры падагрэты вострым аганьком юрлівасці. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзікава́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дзікаватага. [Гаспадар] быў у добрым сінім бастонавым гарнітуры, у добрых чаравіках. Барада была расчасана і прыведзена ў парадак. Адразу з аблічча чалавека знікла дзікаватасць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

душэ́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць душэўнага (у 2 знач.); шчырасць, сардэчнасць. Ня у люстэрка, глядзіцца ў прыроду чалавек і бярэ ад яе і душэўнасць, і ласку, і мудрасць. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жарсцві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Крупінка жарствы.

2. перан. Якасць, уласцівасць жорсткага, жарсткаватага. Заўсёды цвёрды, з жарсцвінкай, голас быў цяпер ціхі, усхваляваны. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даве́рлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць даверлівага. Дзіцячая даверлівасць. □ Таццяна радасна ажывілася — ёй надзвычайна прыемна было, што Зелянюк ставіцца да яе з шчырай даверлівасцю і нават радзіцца з ёй. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмысло́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць адмысловага. Я стараюся прыслухацца, як працуе матор, але нічога асаблівага не магу распазнаць. Гудзе роўна, настойліва — можа ў гэтым і ёсць яго адмысловасць. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ганары́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць ганарыстага; пагардлівасць, фанабэрыстасць, самаўпэўненасць. Маёру ўспомнілася, як на нядаўнім партыйным сходзе гэтыя ж самыя работнікі бязлітасна і жорстка крытыкавалі капітана за задавацтва, ганарыстасць. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апанта́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць апантанага. Шчасце наша, відаць, у самой апантанасці. Брыль. З нейкай апантанасцю.. [Балоцкі] выскачыў з машыны, не зачыніў за сабою дзверцаў і кінуўся ў кантору. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

люстра́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць люстранага (у 2 знач.). Люстранасць рэк. □ Прыбярэжныя паплавы валілі веснавыя воды, і сярод іх неагляднай люстранасці трывожна стаялі купкі дрэў і падгалістага алешніку. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)