Дэду́кцыя ’дэдукцыя’ (БРС). Рус. деду́кция, укр. деду́кція. Здаецца, запазычанне з польск. dedukcja (< лац. deductio). Параўн. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэка́да ’дэкада’ (БРС). Рус. дека́да, укр. дека́да. Запазычанне з франц. décade ’тс’ (< лац. < грэч.). Падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 53.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жало́нка ’пасудзіна ў свідравіне’ (ТСБМ). З рус. жело́нка ’тс’, памянш. ад жёлн, жолон, звязанага з жёлоб (гл. жо́лаб). Фасмер, 2, 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жму́ра ’той, хто жмурыць вочы; каты’ (Нас.). Рус. смал., пск. жму́ра ’той, хто жмурыць вочы; нелюдзень’. Аддзеяслоўны бязафіксны наз. ад жмурыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збуза́ць ’перашкодзіць’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, звязана з бузаваць ’біць, лупцаваць’, буза ’скандал’ (гл.). Параўн. рус. дыял. избуздать, избузовать, ’пабіць, адлупцаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зо́лкі ’сыры, пранізлівы’. Рус. арханг. золко́й ’кіслы’. Прыметнік ад zol‑ (гл. золь1) з суфіксам ‑ъk‑. Трубачоў, Слав. языкозн., V, 179.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пазвано́чнік ’асноўная частка шкілета ў чалавека і некаторых жывёл, якая складаецца з пазванкоў’ (ТСБМ). Рус. позвоно́чник ’тс’. Утварэнне ад пазваночны < пазванок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палаво́ддзе ’паводка’ (Грыг.), поліводзь ’мелкаводдзе на разлівах’ (ТС). Рус. половодье, укр. половіддя ’тс’. Ад полый (гл.) і вада (Фасмер, 3, 312).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палко́ўнік ’афіцэрскае званне або чын’ (ТСБМ). З польск. pułkownik < pułk ’полк’, як і рус. полко́вник (гл. Брукнер, 448; Фасмер, 3, 311).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́льта, пальто́ ’паліто’, пальта́к ’паўпаліто’, ’жаночае верхняе адзенне з фалдамі’ (Сл. ПЗБ). З рус. пальто́ (этымалогію гл. паліто́), пашыранага рознымі суфіксамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)