Пі́галіца ’маленькі, шчуплы чалавек, жанчына’ (ТСБМ), укр. пиги́чка ’кнігаўка’, рус. пи́галица, пи́галка, пиго́лка ’тс’, ’хударлявы чалавек’. Відаць, прыйшло з рус. мовы, дзе ўзыходзіць да pi‑gí, ki‑gi — перадачы крыку чайкі ці кнігаўкі (Патабня, РФВ, 4, 213; Праабражэнскі, 2, 56; Фасмер, 3, 258; Бязлай, 3, 21).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нязгра́я (незграя), нізграя ’няраха’ (Нас., Яруш.), ’неакуратны чалавек’ (Юрч.), незгрэя ’няўклюда; нязграба; нехлямяжы, непрыгожы чалавек’ (ТС). Відаць, адваротны дэрыват ад нязграйный (нізграйньш) ’нязграбны’ (Бяльк.), незграйны, незгрэйны ’нехлямяжы, нязграбны’ (ТС), што да зграйны ’зграбны’ (Бяльк.) < польск. zgrany ’дапасаваны’ (да grać ’іграць’), параўн. зграя (гл.). Гл. таксама нязгрида.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пабу́нька ’падліпала’ (Гар., Яруш.). Няяснае слова. У іншых славянскіх мовах можна параўнаць з рус. дыял. (раз., тамб.) буня ’ганарлівы, фанабэрысты чалавек’, чэш. дыял. мар. būna ’прыдуркаваты нікчэмны чалавек’. Апошнія — аддзеяслоўныя ўтварэнні ад прасл. buneti (гл. бунаваць). Падрабязна аб гэтай групе слоў гл. ЭССЯ, 3, 95 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́мбала ’марская рыба з сямейства Pleuronectidae’ (ТСБМ), чачэр., камбала́ ’блізарукі чалавек’ (Мат. Гом.). З рус. ка́мбала, якое запазычана з фін. kampala, kampela, kampelo ’тс’ у канцы XVII ст. (Фасмер, 2, 173). Параўн. таксама рус. курск., смал. ка́мбал ’аднавокі, касавокі чалавек’, пск., кубан. ка́мбала́ ’тс’, смал. ’блізарукі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сурдула́к ’нелюдзімы чалавек’, сурдула́чыцца ’ухіляцца ад людзей’ (Яўс.). Няясна. Відаць, да сурдо́лле, гл. сурада.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пустахо́д ’чалавек, які ходзіць бязмэтна; валацуга’ (Варл.). Ад пусты ’бязмэтны’ і ход, хадзіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піто́к ’пітушчы чалавек, што любіць і можа добра выпіць’ (ТСБМ, Бяльк.). Да піць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскапэ́нда ’няскладны, нязграбны чалавек’ (лаг., Гіл.). Магчыма, ад раскапіць ’расшчапіць’ (гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лыпэ́ха ’непрыгожы чалавек з вельмі шырокім тварам і носам’ (Клім.). Да ляпёха 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віляхво́ст ’падліза, чалавек, схільны да ліслівасці’ (Бяльк.) — складанае слова ад віля́ць і хвост (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)