Мша́ры ’цёмна-гняды (аб масці каня)’ (Др.-Падб., Гарэц., Нас.). Польск. muszaty koń ’конь бурай масці’. Да му́ха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяце́льнік ’дзяржанне ў мятле’ (паст., Сл. ПЗБ). Да мятла́ 1 (гл.). Аб суфіксе ‑льнік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 52.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мізі́нец ’найменшы сын’ (Федар. II). З польск. mizynek ’апошняе дзіцё ў маткі’, ’пястун’ (аб ім гл. Нітш, JP, 119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мішня́ ’замес’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да (за)мясіць (гл.). Аб суфіксе ‑н‑я гл. Сцяцко, Афікс. наз., 59.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Награ́ны, найгра́ны ’аплоднены (пра яйцо)’ (мін., слонім., Жыв. сл.; барыс., чэрв., Сл. ПЗБ; ТС). Да ігра́ць ’спарвацца (аб птушках)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́йкнуць ’памерці’ (Сцяшк. Сл.). Ад прасл. kojiti ’супакоіцца’. Суфіксацыя сведчыць аб аднаразовасці дзеяння. Магчыма, таксама кантамінацыя з кокнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́штаць (яйцы) ’стукаць аб зубы, правяраючы чыё яйцо мацнейшае’ (Сержп. Пр., З нар. сл., Нар. словатв., Янк. I). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абі́да ’крыўда’ (русізм?) (Бяльк.), абідзіць, абіднік (Бяльк.), абіднік, абіджанне, абіждацца (Нас.). Апошняя форма сведчыць таксама аб рускай (царкоўнаславянскай) крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасалёнка ’бульба, звараная палавінкамі’ (ветк., Мат. Гом.). Да пасолены < саліць < соль (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 47.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасцеле́нь, пасцілень ’матрац’ (Касп.). Да па‑слаць < слаць (гл.) < прасл. stьlati. Аб суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)