узлава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць узлаванага (у 2 знач.); злосць. Прывітаўшыся з Зыбіным, Собаль звыкла запытаўся, як ездзілася. — Як? Бачыш! — адказаў з ноткай нейкай узлаванасці Зыбін. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ура́жлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць уражлівага; здольнасць лёгка ўспрымаць уражанні. Радасная ўхмылка Наталлі развеяла .. уражлівасць [Рыгора]. Гартны. [Падпалкоўнік:] — Трэба ведаць салдат, пабываўшых на фронце. У іх павышаная ўражлівасць. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчаслі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць шчаслівага. Нейкі зачатак трывогі і непакою пачаў выцясняць з адчування кароткую.. [Іванаву] шчаслівасць. Быкаў. Шчаслівасці яснай узойдуць праменні, Аквеціцца доляю лепшай зямля. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эфекты́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць эфектыўнага. Прадукцыйнасць грамадскай працы — важнейшы паказчык эфектыўнасці вытворчасці. □ Трэба больш думаць, клапаціцца пра эфектыўнасць тэхнікі, адчуваць сваю ўласную адказнасць за гэта. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяста́ктнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць бястактнага; адсутнасць такту, далікатнасці.
2. Бястактныя паводзіны; бястактны ўчынак. Дапусціць бястактнасць. □ Ці не зраблю я бястактнасці сваім умяшаннем у яе [Асіна] гора? Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выда́тнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць выдатнага; незвычайнасць.
2. Што‑н. славутае. Архітэктурныя выдатнасці Полацка. Прыродныя і этнаграфічныя выдатнасці.
3. Выдатны ў нейкай справе спецыяліст. Сусветныя выдатнасці навукі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асе́ласць, ‑і, ж.
Уласцівасць аселага. Аселы спосаб жыцця. □ Расказвалі, што гэты Сымон Ракуцька, пакуль выбраць сабе для аселасці месца, доўга выглядаў, дзе каб цішэй і глушэй. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абду́манасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць абдуманага. Тут можа нават і не было хоць бы якой выразнай абдуманасці, але Вялічка забраў яго [Кадаўбіцкага] вінтоўку і ўсе патроны. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маладу́шнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць маладушнага; нерашучасць, адсутнасць мужнасці. Усё гэта разумее сын, ён адчувае сябе няёмка: баіцца, каб у прыліве маладушнасці бацька не асудзіў яго. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маляўні́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць маляўнічага. Па сваіх памерах, па багаццю і разнастайнасці жывёл і раслін, па маляўнічасці краявідаў Белавежская пушча вылучаецца сярод усіх лясоў Еўропы. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)