Спадо́ба: да спадо́бы (быць, прыйсціся) ‘спадабацца, быць каму-небудзь па гусце’ (ТСБМ), ‘густ’ (Сцяшк.). Сюды ж спадо́баць ‘упадабаць, пакахаць’ (Ян.). З польск. spodobaтое, што падабаецца, на што ўказвае націск’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абрадзі́ніцца, ‑ніцца; зак.

Разм. Тое, што і абрадзіцца. А людзі кажуць так: раскідаецца печ зімою — тое самае, што абрадзініцца жонка ў жніва. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавыда́так, ‑тку, м.

Тое, што выдаткавана звыш нормы, плана; перарасход. Мы часта перарабляем адно і тое ж. Адсюль нізкія заробкі, перавыдаткі матэрыялаў... Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цы́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Тое, што і цыркаць (у 4 знач.). На копы [агуркі] лічылі, не тое што зараз кілаграмамі цыркаюцца. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чоп, ‑а, м.

1. Тое, што і чан. Наліць вады ў чоп.

2. Разм. Тое, чым затыкаюць шчыліну, адтуліну ў бочцы ці якой‑н. іншай пасудзіне; затычка. [Халімон:] — То я барыла тое рукамі ашчаперыў, чоп выняў, губамі да дзіркі прыпаў. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́дитьII несов.

1. (налаживать) ла́дзіць, нала́джваць; (чинить) пра́віць;

2. (намереваться) разг. ме́рыцца, наме́рвацца; збіра́цца;

3. (норовить) разг. патрапля́ць у лад; (стараться) стара́цца;

4. (твердить) разг. дзяўбці́;

ла́дить одно́ и то́ же дзяўбці́ адно́ і то́е ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лупе́ж ’рабунак, грабеж’ (Гарэц., Дразд.), лупе́жыць купіць скуру, жорстка караць’, ’абдзіраць, браць хабар, вялікія працэнты’, лупе́жнік ’хабарнік, абірала’ (Нас.), смал. лупе́жить ’лупцаваць’, ст.-бел. лꙋпежь ’тс’, лупежники ’ліхвяры, хабарнікі’ (XVI ст.). Укр. лупі́ж, рус. лупёж, ст.-рус. лупежь; польск. łupież, чэш. loupež, славен. lupež, серб.-харв. лу́пеж, ц.-слав. лупежь. Прасл. lupežь ’лупленне кары, скурыў ’тое, што аблуплена, абадрана, што злушчылася’ > ’тое, што нарабавана’ (Слаўскі, 5, 335–337). Да луп2 (гл.). Аб суфіксе ‑еж гл. Сцяцко (Афікс. наз., 85).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перажы́тактое, што захавалася ад мінулага і не адпавядае сучасным нормам’ (ТСБМ), перажы́тасць ’перажытак’ (Яруш.), перажы́так і перажы́ткі ’перажыванне, тое, што ў жыцці давялося перажыць’ (валож., Жыв. сл.), перажы́ткі ’хваляванне, турботы’ (паст., Сл. ПЗБ), перажы́ты, перажыву́шчы ’той, хто вельмі хвалюецца’ (маст., ашм., паст., Сл. ПЗБ), перэжы́тка ’перажыванне’, перэжы́точно ’цяжка, хвалююча’ (ТС). Укр. пере́жи́ток, рус. пережи́ток ’переживания’, польск. przeżytek ’перажытак’, чэш. přežitek, славац. prežitok ’тс’, prežitosť ’устарэласць’. Прасл. *per‑žit‑ъkъ ’перажыванні, якія прыйшлося перажыць у жыцці’, пазней — ’перажытак’. Да пера- і жыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бруд, -у, М -дзе, м.

1. Тое, чым што-н. забруджана; гразь.

Б. на руках.

Куча бруду.

2. перан. Што-н. нізкае, амаральнае.

Жыць без бруду і падману.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вызнача́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Тое, што вызначае, выражае сабой што-н. (кніжн.).

Рытмічны в.

2. Кніга для даведак пры вызначэнні чаго-н. (спец.).

В. раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)