Пабла́жка ’нястрогія, паблажлівыя адносіны да каго-н.’ (ТСБМ). З рус. побла́жка, дзе дэрыват ад паблажа́ць ’паблажліва, нястрога адносіцца да каго-н.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпорт ’рапарт’ (Рам., 4; Нар. Гом.; КЭС — Дунін–Марцінкевіч). Скажонае рус. рапорт ’тс’, якое ў такой форме ужывалася ў XIX ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лістабой ’восеньскі вецер’ (маст., Сцяшк. Сл.). Да ліст1 і біць (гл.). Аналагічна рус. наўг. листобой ’моцны асенні паўн.-усх. вецер’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лістаносец ’паштальён’ (ТСБМ, ТС) з’яўляецца працягам ст.-рус. листоносецъ (з XVII ст.). Да ліст і насіць (гл.). Параўн. наступнае слова (лістанош).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́шак ’рэшта, лішняе’ (Яруш., Шат., ТСБМ). Укр. ли́шок, рус. перм. лишок, тул. ли́шек ’тс’. Утворана ад lix‑ъ. Да лі́ха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макрасту́пы (уст.), ’галёшы’ (б.-каш., Мат. Гом.; лях., Сл. Брэс.). З рус. мокросту́пы ’абутак для хадзьбы па мокраму лесу’, ’лапці’, ’галёшы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мальчу́к ’хлапчук’ (бешан., Нар. сл.; ушац., Пан. дыс.), рус. кубан. ма́льчук ’мальчик’. Усходнеславянскае. Утворана ад ма́лец (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ук.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манпансье́ ’сорт фруктовых ледзянцоў’ (ТСБМ). З рус. монпансье́ ’тс’, якое з франц. назвы графства Montpensier (Фасмер, 2, 651; Крукоўскі, Уплыў, 79).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Меты́зы (мн.) ’стандартызаваныя металічныя вырабы: металічныя стужкі, дрот і вырабы з іх’ (ТСБМ). З рус. метиз = скарочанае мет‑(аллическое) из‑(делие).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моў ’маўляў, нібыта’ (Гарэц., Некр., Нас., ТС). Алегравая форма з маўляў ’(калісьці, даўно) казаў’ накшталт рус. мол ’тс’ (Фасмер, 2, 641).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)