прапарцыяна́льнасць, -і, ж.

1. гл. прапарцыянальны.

2. У матэматыцы: залежнасць паміж велічынямі, пры якой павелічэнне адной з іх цягне за сабой змяненне другой у столькі ж разоў.

Прамая п. (пры якой з павелічэннем адной велічыні другая павялічваецца). Адваротная п. (пры якой з павелічэннем адной велічыні другая памяншаецца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпусці́цца, -пушчу́ся, -пу́сцішся, -пу́сціцца; зак. (разм.).

1. Пайсці, пабегчы хутка; паскорыць хаду, крок; пачаць што-н. рабіць, пусціцца.

П. за кім-н. П. бягом.

П. ў скокі.

П. бегчы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і узмацніцца.

Дождж прыпусціўся.

|| незак. прыпуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгайда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і разго́йдаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Прымусіць моцна гайдацца (гойдацца).

Р. арэлі.

2. Гайдаючы (гойдаючы) каго-, што-н., надаць яму сілу інерцыі для кідання.

Р. за рукі-ногі і кінуць у ваду.

|| незак. разго́йдваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хала́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Верхняе хатняе або рабочае адзенне, якое захінаецца або зашпіляецца.

Рабочы х.

2. Верхняе адзенне ў некаторых азіяцкіх народаў, полы якога захінаюцца адна за другую.

|| памянш. хала́цік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. хала́тны, -ая, -ае.

Халатная тканіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяць, тну, тнеш, тне; тнём, тняце́, тнуць; цяў, цяла́, -ло́; тні і тнуць, тну, тнеш, тне; тнём, тняце́, тнуць; тнуў, тну́ла; тні; зак., каго-што і без дап.

1. Ударыць, стукнуць чым-н.

Цяў (тнуў) яму кулаком у грудзі.

2. Балюча ўкусіць.

Сабака цяў (тнуў) за нагу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лагоднік ’ліслівец’ (Нас., Бяльк.). Утварылася пры дапамозе суф. ‑нік (як і рус. угодник) пад уплывам народнай этымалогіі (блізкасць семантыкі). Гэта асабліва відаць у песні …святый Юрый за павознічка, святая Мікола за лагоднічка… (Бяс. 3), калі параўнаць з бытуючай на Беларусі назвай іконы св. Міколы Мікола‑ўгоднік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Закандры́чыць ’зарэзаць’ (Бяльк.), закандрэчыць ’заціскаць, зацалаваць’ (гродз., З нар. сл.). Рус. дыял. закандрычить: пск. ’забіваць’, смал. ’замучыць’, калуж. ’заважнічаць’. Параўн. закандычыць ’замучыць’ (Нас.). Апошняе ўтворана ад кандычыць ’трэсці, цягаць за валасы’, кандычыцца ’мучыцца ў перадсмяротных сутаргах’ (гл. канды́чыць) з прэфіксам за. Форма закандрычыць уключае экспрэсіўную ўстаўку ‑р‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плі́шнік ’клінападобная планка, якой злучаюцца дошкі ў дзвярах’ (Касп., Інстр. 2). Няясна. Магчыма, з *тішчнік < плішч (гл.), параўн. укр. дыял. (за)плішка < (за)плісчка ’невялікі драўляны клін’, ад заплісчити (Німчук, Давньорус., 246)..

Плішні́к, плышпык ’аер, Acorus calamus L.’ (Бес.; пух., кобр., Сл. ПЗБ). Да плюшнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўпярод ’перад, перш за ўсё’ (навагр., Шн. 3, Кліх). Да пярод, перад, гл. паў-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карку́шкі. У выразе «несці на каркушках — несці за плячамі» (Нар. сл.), да карк (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)