пакрасава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.

Красавацца некаторы час. Мабыць, кожнаму чалавеку хочацца перад людзьмі пахваліцца, пакрасавацца: у маладосці — сваёй прыгажосцю, а ў старасці — прыгажосцю сваіх дзяцей. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пала́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., каго-што.

Лашчыць некаторы час. Ваўчок сыйшаў з хаты, палашчыў калматага шэрага сабаку на ланцугу.. і пакрочыў галоўнай вуліцай.. у МТС. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., каго-што.

1. Лупіць ​1 (у 1, 2 знач.) некаторы час.

2. Разм. Парваць, разарваць усё, многае. Палупіць паперу на дробныя кускі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каму, чым.

Махаць некаторы час. Турсевіч усеўся ў каламажцы, зняў шапку, памахаў прыяцелю. Колас. [Максім:] — Пойдзем лепш дамоў ды памахаем там косамі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памі́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Мігаць час ад часу, зрэдку. Шматлікія прыборы памігвалі чырвонымі, сінімі, зялёнымі лямпачкамі, гудзелі, спяваючы сваю бясконцую і толькі ім вядомую песню. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Паліць усё, многае. Галя хуценька прынесла вады, папалівала вагоны, збольшага сцерла пыл. Сабаленка.

2. і без дап. Паліваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папла́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Плаваць некаторы час. Мы рашылі яшчэ раз у сённяшні дзень паплаваць па Прыпяці і асвяжыць сябе яе чыстаю, вечна імкліваю .. вадзіцаю. Сташэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папятля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Разм. Пятляць некаторы час. На ўсякі выпадак [Ядзя] папятляла па руінах, заходзіла ў загрувашчаныя бітай цэглай двары, стаяла, азіралася і зноў пятляла. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасно́ўдацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Сноўдацца некаторы час. Можна пасноўдацца і па вуліцы: усё ж сярод людзей адчуваеш сябе неяк спакайней, чым у гэтай клетцы. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; зак.

Спаць некаторы час. Добра, што заснуў хлапец, каб толькі ўдалося яму паспаць. Кулакоўскі. — Цяпер бы паспаць з гадзінку, — пацягнуўшыся, сказаў Сяргей. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)