Кра́гі ’скураныя накладныя халявы з зашпількамі’ (ТСБМ), ’скураныя рукавіцы’ (Сл. паўн.-зах.). Праз рус. краги са швед. krag (Фасмер, 2, 363).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кро́шка ’кавалачак’ (ТСБМ, Яўс., Сержп., КЭС, лаг., ТС, Нас.). Да ст.-рус. кръха, якое дакладна адпавядае літ. krušà ’град’. Гл. крышыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́буў, вобуўя ’абутак’ (Юрч.). Запазычанне з рус. обувь, якое да абуць (гл.). (Фасмер, 3, 109; Вахрас, Наим. об., 132 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́дбліск (БРС, Яруш., КТС). Рус. о́тблеск, укр. ві́дбліск, польск. odblask, серб.-харв. о̀дблесак, балг. отбля́сък, макед. одблесок. Аддзеяслоўнае ўтварэнне да адбліскваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Восакар ’ясакар’ (Шатал.), во́сакарань ’тс’ (З нар. сл.). Гл. ясакар, у дадзеным выпадку з іншай пратэзай; параўн. рус. осокорь, выскорь ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вула́н 1 ’фальбона’ (Сцяшк.). Вуснае запазычанне з рус. вола́н ’тс’. Гл. валан.
Вула́н 2 ’улан’ (Бірыла, Бел. антр., 2). Гл. улан.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́балачыць ’павыходзіць, з’явіцца’ (Сцяшк.). Няясна, магчыма, да валачыць ’цягнуць’ з распадабненнем в, б (гл.). Параўн. таксама рус. вы́болочься ’выскачыць (са скуры)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́варатка. Насовіч тлумачыць рус. ’хозяйственный оборот’ (Нас.), вываро́тка ’выкрутка’ (Байк. і Некр., Нас.). Ад вываро́чвацца ’выкручвацца, пазбягаць цяжкага становішча’. Гл. варочаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́дзер ’сала на кішках’ (Касп., Шатал.). Рус. вы́дер ’тс’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выдраць (гл. драць) (Вештарт, Лекс. Палесся, 135). Параўн. здор.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вылучэ́нец (БРС). Да вылучыць (гл. лучыць). Неалагізм, які ўзнік у 20‑х гадах для перадачы рус. выдвиженец (Гіст. мовы, 2, 258).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)