папала́зіць, -ла́жу, -ла́зіш, -ла́зіць і папала́жваць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Лазіць доўга, неаднаразова.

П. па гарах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надме́рны, -ая, -ае.

Які перавышае меру, вельмі вялікі па велічыні, памерах, сіле і пад.

Н. цяжар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капялю́шнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Майстар па вырабе капелюшоў.

|| ж. капялю́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кастарэ́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Майстар разьбы па косці.

|| прым. кастарэ́зны, -ая, -ае.

Кастарэзнае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

качэ́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.

Стаянка качэўнікаў, а таксама мясцовасць, па якой качуюць.

К. аленяводаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крова...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «кроў», напр.: кроваачышчальны, кровазварот, кровапапаўненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыва...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «крывы», напр.: крывабокі, крывалінейны, крываногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манта́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па мантажы канструкцый.

|| ж. манта́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манціро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па манціроўцы; мантажнік.

|| ж. манціро́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міжнаро́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Спецыяліст па пытаннях міжнароднай палітыкі, міжнароднага права, міжнароднага становішча.