Кучба́й ’байка’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц.). Другая частка складанага слова да байка (гл.), баёвік (гл.). Першая, відаць, да коц (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кіру́нак ’напрамак’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш.). З польск. kierunek < с.-в.-ням. kêrunge ’тс’ (н.-ням. Kehrung) (Слаўскі, 2, 157).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абарача́цца ’бываць у розных мясцінах’ (Шат.), ’перакульвацца, абыходзіцца’ (Нас.), абарачывацца ’тс’ (Юрч.), абарачываць ’перакульваць, пераварачваць’ (Юрч.), абварачацца, абварачываць. Гл. варочаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аблаву́х аблавуха, аблавушка, аблаух ’шапка з вушамі’ (Нас., Бяльк., Маш., Нік. Очерки), аблушаванка ’тс’ (Сцяшк. МГ) да аблавухі, аблаухі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абля́дры ’шляя ў хамуце’ (БРС, Нас.) < польск. obladra, oblader ’тс’ < ням. Oberleder ’верхняя скура’ (Карскі, Белорусы, 162; Кюнэ, Poln. 81).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абшва́біць ’абакрасці, абыграць’ (Нас.), відаць < польск. oszwabić ’ашукаць’ да szwab ’шваб, пагардлівая назва немца’. Параўн., аднак, бел. шваб, швабіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апана́с, пана́с ’гульня ў жмуркі’, ’той, хто жмурыць’ (Нас.). Укр. панас ’тс’. Сучасная асацыяцыя з уласным імем, магчыма, другасная. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жбанкі, жбано́чкі ’гарлачыкі жоўтыя, Nuphar’ (Кіс., Сл. паўн.-зах.; Нар. лекс., 217). Як і гарла́чык (гл.), паводле формы (Нас., 153).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зеркі ’вочы’, ’іскры’, ’зоркі’ (Нас.). Відаць, утворана ад *zьr‑ з суф. ‑ък‑; корань, прадстаўлены ў зрэнкі, зрок, мае значэнне ’глядзець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зні́чка ’падаючая зорка’ (ТСБМ), ’блукаючы агонь; асоба, што з’яўляецца ненадоўга’ (Нас.). Памянш. назоўнік з суф. ‑к‑а ад зніч (гл.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)