паўстава́ць 1, ‑стае; ‑стаём, ‑стаяце, ‑ставіць; зак.

Устаць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Фільм канчаўся, і пакрысе аціхала музыка. Паўставалі, застукалі крэсламі людзі. Вышынскі. Высахла папараць, паўставала з зямлі, прычасалася; цяпер яна зусім маладая, бы і не мерла, а толькі змяніла свой колер за зіму. Пташнікаў.

паўстава́ць 2, ‑стаю, ‑стаеш, ‑стае.

Незак. да паўстаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., каго-што.

1. Паказаць, прад’явіць. [Генадзій:] Атэстат магу прадставіць, а наконт сталасці мяркуйце самі. Крапіва.

2. Пазнаёміць з кім‑н., адрэкамендаваць. — Знаёмцеся, Валодзя, гэта Валя, — прадставіў .. [Арсен Вікенцьевіч] госцю. Новікаў.

3. Узбудзіць хадайніцтва аб узнагародзе або павышэнні ў чыне. — Напэўна, дырэкцыя прадстаўляе вас да ўзнагароды? — не ўцерпеў пісар. У гэтым запытанні настаўніку пачулася насмешка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; незак., што.

1. Вырабляць што‑н. пры дапамозе штампа (у 1 знач.). Дэталі можна не толькі выточваць, а і штампаваць. Шахавец.

2. Ставіць штамп (у 2 знач.) на што‑н. Штампаваць паперу.

3. перан. Рабіць што‑н. без душы, фармальна, па старых гатовых узорах. Усю зіму раённы апарат Старанна штампаваў калгасам дырэктывы. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эксперыме́нт, ‑у, М ‑нце, м.

1. Навукова пастаўлены дослед. Ставіць эксперымент. □ Нядаўна вучоныя правялі эксперымент: перасялілі пяць зуброў на ўзбярэжжа Беразіны. «Маладосць».

2. Спроба ажыццявіць што‑н. якім‑н. чынам. Следчы быў задаволены сваім псіхалагічным эксперыментам — не кожнага ж можна ўзяць суровасцю, пагрозамі. Сабаленка. [Кліент:] — Усё рабілася так, быццам праводзілі эксперымент на выпрабаванне маіх не рваў. «Звязда».

[Лац. experimentum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Плоскі з двух бакоў кавалак дрэва невялікай таўшчыні, які атрымліваецца шляхам падоўжнай распілоўкі бервяна.

Сасновыя дошкі.

2. Школьная прылада, на якой пішуць мелам.

Пісаць на дошцы.

3. Пласціна, пліта.

Мармуровая д.

Шахматная д.

Д. аб’яў.

Ад дошкі да дошкі (прачытаць, вывучыць; разм.) — ад пачатку да канца.

Ставіць на адну дошку каго з кім (разм.) — прыраўноўваць каго-н. да каго-н., прызнаваць роўным з кім-н.

|| памянш. до́шчачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пастаўні́к ’загародка для жывёлы ў полі’ (зах., паўн.-зах., маг., ДАБМ, к. 232; Сцяшк.; стаўбц., Прышч. дыс.; паст., Сл. ПЗБ). Да паставіць (жывёлу, скаціну) у загарадзе < ста́віць (гл.). Аб суфіксе ‑нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 55. Значэнне ’паша’ (бяроз., Сл. Брэс.) — вынік пераносу значэння па сумежнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бялі́зна. Укр. біли́зна ’тс’. Слав. *bělizna (ад *bělъ ’белы’) — гэта спачатку ’белы колер’ (параўн. рус. белизна́). Такія словы лёгка паддаюцца канкрэтызацыі («рэчы, звязаныя з белым»). Адсюль і перанясенне націску. Можна ставіць пытанне і аб запазычанні з польск. bielizna ’тс’, але для гэтага не хапае даных. Параўн. Слаўскі, 1, 33.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́шыць ’пры сяўбе абазначаць саломай месца, дзе ўпала апошняе зерне, каб другі раз не кідаць зерня на тое ж месца’; ’абстаўляць, вызначаць дарогу зімой’ (Нас.). Да вяха́1 (гл.). Параўн. таксама рус. прэйл. (Латв. ССР) ве́шитьставіць веткі, калі сеюць, абазначаючы вузкія палосы засеянага поля’, укр. вішити ’вяшыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́рчык ’гарнец; назва меры’ (Касп., Шат., памянш. ад га́рнец), га́рчык (Сл. паўн.-зах.), укр. га́рчык. Лічыцца памяншальнай формай ад га́рнец (гл.); так думае Шатэрнік (гл. пад гарнец), але можна ставіць пытанне і аб паходжанні ад гарац (гл.). Параўн. і ўкр. га́рець. Так, прынамсі, мяркуе Грынч. (гл. пад га́рець).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падчыні́ць ’падсыпаць мукі ў цеста перад замесам’ (Вешт.), падчыняць ’падсяваць; адсяваць пры дапамозе рэшата дробную Мякіну ад зерня’ (Шатал.). Гл. чыніць. Дзеяслоў вельмі шырокага семантычнага аб’ёму; што датычыць прыведзеных тут значэнняў, параўн. рус. расчинять ’замешваць цеста, ставіць, тварыць’, серб.-харв. чинити ’прасейваць зерне’, славен. činiti ’прасейваць (цераз сіта)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)