Падо́нак ’адонак (пад сена)’, падо́на ’тс’ (ДАБМ, 878), падо́нне ’ніжні пласт сена’ (Мат. Гом.). Гл. адонак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капа́¹, -ы́, мн. ко́пы і (з ліч. 2, 3, 4) капы́, коп, ж.

1. Сена, снапы, складзеныя конусам.

Атава ў копах.

2. перан. Пра густыя пышныя валасы.

К. валасоў.

|| памянш. ко́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гучо́к, ‑чка, м.

Абл. Маладая галінка; атожылак, парастак. Сена дастанем, насячом гучкоў, вецця, галін — не падохне жывёла. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затаргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., каго-што.

Разм. Таргуючыся, дамовіцца аб куплі каго‑, чаго‑н. Затаргаваць воз сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капакла́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Прыстасаванне для падбору саломы або сена з валкоў і складвання іх у копы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наперано́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-чаго.

Перанесці, перамясціць вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Напераносіць сена праз канаву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўзвалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Узвалачы, усцягнуць куды‑н. вялікую колькасць чаго‑н. Наўзвалакаць сена на вышкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сенанагру́зчык, ‑а, м.

Сельскагаспадарчая машына для падборкі сена з валкоў і падачы яго на машыну, павозку і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сенападава́льня, ‑і, ж.

Сельскагаспадарчая машына для падачы сена вялікімі ахапкамі па вышкі ці ў будынак, дзе яно складваецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закапа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. гл. капацца.

2. Закапаць частку свайго цела ў што-н.; засыпаць сябе чым-н.

З. ў сена.

З. ў кнігі, у работу (перан.: цалкам аддацца чытанню, рабоце).

|| незак. зако́пвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)