цячэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. цячы.

2. Рух вады ў рацэ, а таксама вада, якая рухаецца.

Хуткае ц. ракі.

Плысці па цячэнні — прыстасоўвацца да абставін, не выказваючы супраціўлення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гідратурбі́на, ‑ы, ж.

Турбіна, якая прыводзяцца ў рух сілай патоку вады; вадзяная турбіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грабны́, ‑ая, ‑ое.

Які прыходзіць у рух судна шляхам адштурхоўвання вады. Грабны вінт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багабо́рніцкі, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Звязаны з барацьбой супраць бога і рэлігіі. Багаборніцкі рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самару́шны, ‑ая, ‑ае.

Які прыводзіцца ў рух уласным рухавіком. Самарушны кран. Самарушны экскаватар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сепараты́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сепаратыста, сепаратызму. Сепаратысцкі рух. Сепаратысцкія погляды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віхравы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае дачыненне да віхру ​1. Віхравы вецер. Віхравы рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацыяналісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нацыяналізму, нацыяналіста. Нацыяналістычныя тэндэнцыі. Нацыяналістычны рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хемата́ксіс, ‑у, м.

Спец. Рух прасцейшых арганізмаў пад уплывам змянення канцэнтрацыі хімічных раздражняльнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хіста́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хістання (у 1 знач.). Хістальны рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)