паскара́льнік, ‑а, м.
1. Спец. Прыстасаванне для павелічэння хуткасці руху, працэсу. Пускавы паскаральнік. Пнеўматычны паскаральнік.
2. Рэчыва, якое паскарае некаторыя працэсы.
3. перан. Тое, што дапамагае руху наперад, паскарае развіццё чаго‑н. Далучэнне працоўных мас да скарбніц культуры, літаратуры і мастацтва з’яўляецца магутным паскаральнікам пры выпрацоўцы высокай камуністычнай свядомасці. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадказа́ць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак., што.
Наперад сказаць аб тым, што будзе, што павінна здарыцца. [Гаворка:] Хочаш — я, як добрая цыганка, прадкажу твой лёс. Шамякін. // На падставе адпаведных даных зрабіць заключэнне аб ходзе і развіцці якіх‑н. з’яў. Напярэдадні рэвалюцыі ў Германіі Энгельс прадказаў, што народ разбудзіць свайго Зігфрыда. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’е́зд, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. аб’язджаць — аб’ехаць (у 1–3 знач.).
2. Месца з часовай дарогай, па якім можна аб’ехаць. Веласіпед лёгка каціўся наперад, пакідаючы ззаду пад’ёмы і спускі, масты і аб’езды. «Беларусь».
3. Уст. Конны дазор. Дзесьці недалёка залескаталі па бруку конскія падковы — ехаў аб’езд. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.
Круціцца, не рухаючыся з месца (пра колы аўтамабіля, паравоза і пад.). Матор раве, заднія колы буксуюць, а машына стаіць. Хомчанка. // Пра аўтамабіль і пад., у якога колы круцяцца на адным месцы. Ехаць прыйшлося доўга, машыны часта буксавалі. Новікаў. // перан. Не рухацца наперад, таптацца на адным месцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ірвану́цца і рвану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак. і аднакр.
Зрабіць рэзкі рух, кінуцца, памкнуцца куды‑н. Конь адразу скочыў, ірвануўся і, дзіка храпучы, паляцеў па вуліцы. Мележ. Сабраўшы ўсю сваю сілу, Генадзь ірвануўся і ўгледзеў, што адна нага яго правалілася пад мост. Сабаленка. Партызанскія ўзводы рвануліся наперад. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́перадзіць, ‑раджу, ‑радзіш, ‑радзіць; зак.
1. Рухаючыся ў адным напрамку з кім‑, чым‑н., выйсці наперад; абагнаць. Выперадзіць у бегу. Падводы стараліся выперадзіць калону.
2. перан. Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім‑, чым‑н.; апярэдзіць. Выперадзіць у вучобе. □ [Дакладчык:] — Калгас за адно лета выперадзіў вакольныя вёскі на два гады. Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́пукліцца, ‑ліцца; зак.
Разм.
1. Выдацца наперад; выпучыцца; набыць сферычную форму з вонкавага боку. Выпукліліся рэбры. Выпукліліся сіняватыя жылы на скронях. □ Вялікі рыначны пляц выпукліўся .. пакатым узгоркам сярод нізкіх драўляных хат ускраіны. Галавач.
2. перан. Вылучыцца, стаць выразным. Яўсеенка схаваўся ў людзях. Калі змоўк яго голас, — выпуклілася шчырасць яго гаворкі. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пука́ты, ‑ая, ‑ае.
З круглява выгнутымі, выпучанымі бакамі, паверхняй; выпуклы. Пукатая бочка. Пукатая бутэлька. Пукатае дно. □ Валя выбрала сабе невялічкі [гадзіннік], зграбны, з тоненькай металічнай абводкай, з пукатым шкельцам. Пестрак. // Які выдаецца наперад. Пукатыя вочы. Пукатыя грудзі. □ Жарсткаватыя валасы [Рудчанкі] былі зачэсаны назад, і таму вялікі і пукаты лоб здаваўся вельмі высокім. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́бус, ‑а, м.
Загадка, у якой слова або фраза, якія трэба разгадаць, падаюцца ў выглядзе камбінацыі малюнкаў, знакаў і літар. Рашаць рэбусы. // перан. Пра што‑н. загадкавае, незразумелае. Напіша [бабуля], як проса насыпле: ні коскі, ні кропкі, ды яшчэ такім рэбусам, што каб разабрацца ў ім, трэба добра ўсё ведаць наперад. Ракітны.
[Ад лац. rebus — пры дапамозе рэчаў, прадметаў.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.
1. чаго. Паставіць у значнай колькасці.
Н. стагоў сена.
Н. талерак на стол.
2. што. Накіраваць на каго-, што-н., у бок каго-, чаго-н.; нацэліць.
Н. пісталет на каго-н.
3. што. Выставіць наперад, выцягнуць.
Н. рукі.
4. што. Накіраваць на каго-, што-н. (позірк, вочы і пад.).
Н. вочы.
5. што. Падняць, зрабіць стаячым (каўнер).
Н. каўнер.
6. чаго. Пабоямі нарабіць (сінякоў, гузакоў; разм.).
7. што. Паставіць грэцца (пра самавар).
Н. самавар.
◊
Наставіць на розум — даць разумную параду, навучыць чаму-н. добраму.
|| незак. настаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)