улу́каткі, прысл.

Абл. Зігзагам. [Камяк] круціўся ў паветры, ляцеў не па прамой, а неяк улукаткі, як падае ліст з дрэва пры ціхай пагодзе. Дамашэвіч. Абмінаючы лужыны, хлапчук бег улукаткі па двары. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шамрэ́ць, ‑ыць; незак.

Разм. Шамацець, шапацець, шумець. Сарваны ветрам ліст кляновы На пад[а]конніку шамрыць. Лойка. Прыедзе [бацька] ў водпуск, дык тая адзежа на ім .. ажно шамрыць. А чысты сам, а харошы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асі́навы оси́новый;

забі́ць а. кол (у магі́лу) — вбить оси́новый кол (в моги́лу);

дрыжа́ць як а. ліст — дрожа́ть как оси́новый лист

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́слаць¹, вы́шлю, вы́шлеш, вы́шле; вы́шлі; вы́сланы; зак., каго-што.

1. Паслаць адкуль-н.

В. ліст.

В. каго-н. насустрач госцю.

2. У пакаранне выдаліць за межы чаго-н.

В. са сталіцы.

|| незак. высыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. высыла́нне, -я, н. і вы́сылка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 2 знач.).

|| прым. вы́сылачны, -ая, -ае і высыльны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Скрыпт ‘рукапіс, манускрыпт’ (Гарэц., Др.-Падб.), ст.-бел. скриптъліст, пісьмо’ (Ст.-бел. лексікон). Запазычанне з польск. skrypt ‘афіцыйная папера, дакумент; вэксаль’; або непасрэдна з лац. scriptum ‘лінія, рыса; пісьмовае сачыненне, тэкст’ (Варш. сл., 6, 183).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

удосу́житься сов., разг. знайсці́ы́браць) час, сабра́цца;

не удосу́жится написа́ть письмо́ не зно́йдзе (не вы́бера) ча́су (не збярэ́цца) напіса́ць ліст.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маку́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Вяршыня чаго‑н.; верхавіна. Замерлі дрэў макушкі, Не зварухнецца ліст. Глебка.

2. Верхняя частка галавы, макаўка. Шапка-кубанка сядзела на самай макушцы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́драцца сов.

1. вы́рваться, вы́драться;

з кні́гі вы́драўся ліст — из кни́ги вы́рвался (вы́дрался) лист;

2. разг. (из чащи и т.п.) вы́браться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разраўнава́ць сов.

1. разровня́ть;

р. пляцо́ўку — разровня́ть площа́дку;

2. (уничтожить на чём-л. складки) распра́вить;

р. ліст папе́ры — распра́вить лист бума́ги

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тытунёвы в разн. знач. таба́чный;

т. ліст — таба́чный лист;

т. дым — таба́чный дым;

~вая фа́брыка — таба́чная фа́брика;

т. ко́лер — таба́чный цвет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)