Пабе́л ’белая паліва ўнутры чыгунка’ (КЭС, лаг.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад пабяліць < бялі́ць. У семантычных адносінах параўн. укр. побі́лка ’паліва з белай гліны на фаянсавым посудзе’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ацяро́бкі ’абрэзкі ад гародніны’ (КЭС, лаг., КСП), укр. отеребини ’непатрэбныя рэшткі’, польск. otrzebki ’абрэзкі ад гародніны’, серб.-харв. о̀требине ’непатрэбныя рэшткі’. Ад церабіць ’абрэзваць, ачышчаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́пка ’пячурка, дзе сушаць рэчы, дзе захоўвалі жар’ (ТС, Мат. Гом., Жыв. сл., Нар. словатв., Жд. 3, КЭС, лаг., Хар., Сл. паўн.-зах.). Гл. капка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крамя́ны ’пругкі, цвёрды, сакавіты’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Гарэц., Др.-Падб.). Параўн. рус. кремь ’частка лесу з найлепшымі здаровымі дрэвамі’. Гл. крэм 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сло́сар ‘слесар’ (Сцяшк.), слёсар ‘тс’ (лаг., Сл. ПЗБ). З польск. ślosarz ‘тс’. Ст.-бел. слосаръ, таго ж паходжання, што і ст.-бел. слесаръ (гл. слесар).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ню́хаўка ’нос, вялікі нос’ (Касп.; в.-дзвін., Шатал., Сцяшк.; навагр., Жыв. сл.; клец., Нар. лекс.; астрав., Сл. ПЗБ; лаг., Сл. ЦРБ). Іранічнае ўтварэнне ад ню́хаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паво́длуг ’у адпаведнасці з чым-н., згодна з чым-н.’ (КЭС, лаг.), павэдлуг ’тс’ (Яруш., ТС, Сл. ПЗБ), павэдлук ’акрамя’ (З нар. сл., гродз.). Гл. вэдлуг.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каранты́ш ’чалавек невысокага росту’ (Нас., Касп., КЭС, лаг.; ТСБМ), да каратыш (гл.) з экспрэсіўнай назалізацыяй. Магчыма, пад уплывам карандаш ’аловак’ (параўн. карандаш ’малое дзіця’ (Жд. 3).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашчапі́ць ’абхапіць рукамі’ (Янк. I, КСП), абшчапіць (Янк. I, жыт.; Арх. ГУ), ашчапіцца ’абхапіцца абедзвюма рукамі’ (КЭС, лаг.), абшчапіцца ’абняцца’ (Бяльк.). Да шчапаць, шчапляць ’злучаць, звязваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малажа́ва ’чалавек, які молада выглядае’, ’расліна, якая мае добры выгляд’ (КЭС, лаг.). Бел. рэгіяналізм, утвораны ад прыметніка маладжа́вы. Аналагічна ўкр. бук. молоджа́ва, молоджя́ва ’моладзь, маладыя людзі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)