Лаўрэа́тзванне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва і г. д.’, ’асоба, удастоеная такога звання’ (ТСБМ). Паходзіць з лац. laureātus ’увенчаны лаўрам’ < laurea ’лаўр, перамога, слава’ < laureus ’лаўровы’ < laurus ’лаўр’ (Слаўскі, 5, 78 з літаратурай). У бел. мову лексема, відаць, трапіла з рус., дзе з XIX ст. лічыцца запазычаннем з франц. lauréat (КЭСРЯ, 235). Да лаўр (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прафе́сар ’вышэйшае вучонае званне выкладчыка і супрацоўніка вучэбных устаноў’, ’вялікі знаўца чаго-небудзь’ (ТСБМ). Ст.-бел. професоръ ’настаўнік, прафесар’ (XVI–XVII стст.) праз польск. profesor (Булыка, Запазыч., 268); пасля, магчыма (але неабавязкова), праз рус. профе́ссор з ням. Professor, крыніца ў лац. professor ’публічны настаўнік’ ад profiteor ’адкрыта аб’яўляць (аб прадмеце сваіх заняткаў, аб сваёй спецыяльнасці)’ (гл. Фасмер, 3, 384; Банькоўскі, 2, 780).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чырванафло́цец, ‑флотца, м.

Воінскае званне радавога саставу Ваенна-Марскіх Сіл СССР з 1935 да 1946 г., калі яно было заменена званнем «матрос». Калі б ведалі дзяўчаты. Што за служба ў іхніх хлопцаў, У адважных, слаўных хлопцаў — Маракоў-чырванафлотцаў. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свежаспе́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Нядаўна, толькі што спечаны. Свежаспечаны хлеб.

2. перан. Разм. Які нядаўна, толькі што стаў кім‑н., заняў пасаду, атрымаў званне. — Што ў цябе? — пытаў Кастусь. — Дваццаць пяць новых, — казаў Вярыга. — Свежаспечаных. Дзіва, кумок, а не хлопцы. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

учи́тель в разн. знач. наста́ўнік, -ка м.;

наро́дный учи́тель наро́дны наста́ўнік;

присво́ить почётное зва́ние «Наро́дный учи́тель Респу́блики Белару́сь» прысво́іць ганаро́вае зва́нне «Наро́дны наста́ўнік Рэспу́блікі Белару́сь»;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сяржа́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сяржанта, належыць яму. Сяржанцкае званне. □ І па руках пайшоў ягоны З бліскучай крышкай партабак. І тут сяржанцкія паганы Усе разглядзелі... Гаўрусёў. Віктар Бурачок, які за год вайны здабыў сяржанцкія лычкі, ідзе побач з памкамузводам Смірновым. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атэстава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак.

1. каго-што. Даць, даваць водзыў, характарыстыку, рэкамендацыю каму-н. (кніжн.).

А. агранома як выдатнага работніка.

2. каго-што. Прысвоіць (прысвойваць) званне каму-н.

3. каго-што. Ацаніць (ацэньваць) чые-н. веды, паставіўшы якую-н. адзнаку.

А. вучняў за чвэрць года.

|| наз. атэста́цыя, -і, ж.; прым. атэстацы́йны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Атэстацыйная камісія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сан, ‑у, м.

1. Званне, звязанае з пачэсным становішчам, з высокай пасадай у дарэвалюцыйнай Расіі. Сан пасла. Царскі сан. Баярскі сан. // Становішча, якое займае хто‑н. Не знаў я пры знаёмстве нашым, які твой [Хурсан] чын, які твой сан. Аўрамчык. / у іран. ужыв. У найвышэйшым сапе Быў дзядзька-прастарэка. Бывала, як прыстане — Уморыць чалавека. Вітка.

2. Званне духоўнай асобы, служыцеля культу. [Аляксей:] — Паказвае [поп] — ты, хлопча, мяне акуратненька гэтак падрэж патроху, паціху, каб сану не парушыць. Чыгрынаў. — Грашыць не будзе [поп], Не дазволіць сан яму святы... Бялевіч. [Лазавік:] — А вы не з духоўных асоб? [Галавеня:] — Угадалі. Насіў расу, але адрокся ад сану. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

присво́ить сов.

1. (завладеть чужим) прысво́іць, прыўла́шчыць;

присво́ить нахо́дку прысво́іць (прыўла́шчыць) знахо́дку;

2. (присудить, наделить чем-л.) прысво́іць, нада́ць; (дать) даць;

присво́ить зва́ние прысво́іць (нада́ць) зва́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ры́нда 1, ‑ы, ДМ ‑дзе, м.

Гіст. Ганаровае званне збраяносца і целаахоўніка маскоўскіх князёў і цароў XIV–XVII стст.

ры́нда 2, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Уст. Бой у звон на парусных суднах у знак таго, што наступіў поўдзень.

2. Суднавы звон.

[Ад англ. ring — званіць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)