перае́мны, ‑ая, ‑ае.

Які паслядоўна ідзе, развіваецца ад аднаго да другога; заснаваны на непасрэдным пераходзе ад аднаго да другога. Пераемны рад з’яў. Пераемная сувязь развіцця чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гідрапо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гідрапонікі, заснаваны на прынцыпах гідрапонікі. Вялікае значэнне ў развіцці жывёлагадоўлі мае гідрапонны спосаб вырошчвання зялёных кармоў у зімовы час. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парабалі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які мае форму парабалы. Парабалічная арбіта.

2. Які мае форму парабалоіда. Парабалічнае люстра. // Заснаваны на скарыстанні люстра, якое мае форму парабалы. Парабалічны пражэктар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

платані́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да платанізму (у 1 знач.).

2. Заснаваны на адсутнасці пачуццёвасці, чыста духоўны. Платанічнае каханне.

3. Які нельга здзейсніць; нерэальны. Платанічныя мары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прагматызму; заснаваны на прагматызме. [М. Гарэцкаму] аднолькава чужыя.. прагматычны погляд на літаратуру як ілюстрацыю сацыялагічных тэзісаў і эстэтычныя тэорыі прыхільнікаў чыстага мастацтва. Мушынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апрыёрны, ‑ая, ‑ае.

Які папярэднічае вопыту, не залежыць ад яго; які не заснаваны на вопыце; проціл. апастэрыёрны. [Жураўскі:] — Але лабараторыя — тая ж практыка. Апрыёрныя вывады правяраюцца доследамі, вопытам. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэмакраты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на дэмакратыі, які ажыццяўляе дэмакратыю. Дэмакратычны лад. Дэмакратычная рэспубліка. Дэмакратычныя пераўтварэнні.

2. Уст. Уласцівы шырокім слаям працоўнага люду; просты. Дэмакратычнае выхаванне. Дэмакратычныя манеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гігіені́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гігіены, заснаваны на гігіене. Гігіенічныя меры. Гігіенічная гімнастыка.

2. Які адпавядае правілам гігіены, карысны для здароўя. Гігіенічны касцюм. Гігіенічныя жыллёвыя ўмовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзесятко́вы, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на лічэнні дзесяткамі. Дзесятковая сістэма мер і вагі. Дзесятковыя дзяленні метра.

•••

Бесканечны дзесятковы дроб гл. дроб.

Дзесятковая сістэма класіфікацыі гл. сістэма.

Дзесятковы дроб гл. дроб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаўла́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на самаўладдзі, які з’яўляецца праяўленнем самаўладдзя. Самаўладны парадак. // Які валодае неабмежаваным правам распараджацца, загадваць. Самаўладны пан.

2. Тое, што і самаўладарны (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)