стэгацэфа́л, ‑а, м.

Выкапнёвая драпежная земнаводная жывёліна з пяціпальцымі канечнасцямі, чэрап якой меў суцэльнае пакрыццё з касцей.

[Ад грэч. stego — пакрыццё і kephalē — галава.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мангу́ст, -а, мн. -ы, -аў, м. і мангу́ста, -ы, ДМ -сце, мн. -ы, -аў, ж.

Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства мангуставых з пушыстым хвастом, некаторыя віды якой знішчаюць змей і грызуноў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асёл, асла́, мн. аслы́, асло́ў, м.

1. Невысокая ўючная свойская жывёліна, роднасная каню, з вялікай мордай і доўгімі вушамі.

2. перан. Пра тупога, упартага чалавека (разм., лаянк.).

|| прым. аслі́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

меты́с, ‑а, м.

1. Жывёліна або расліна, атрыманая ў выніку метызацыі.

2. Патомак ад шлюбу людзей розных рас.

[Фр. métis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васілі́ск, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Жывёліна з роду яшчарак з доўгім хвастом і грэбенем на спіне, жыве ў трапічнай Амерыцы.

2. Казачная пачвара, змей, ад позірку якога гіне ўсё жывое.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грызу́н, ‑а, м.

Млекакормячая жывёліна атрада грызуноў (мыш, заяц, суслік, вавёрка і інш.) з доўгімі моцна развітымі пярэднімі зубамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аленябы́к, ‑небыка, м.

Жвачная жывёліна атрада парнакапытных з доўгімі спіральна закручанымі рагамі, якая водзіцца ў Цэнтральнай і Паўднёвай Афрыцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крот, крата, м.

Невялікая млекакормячая жывёліна атрада насякомаедных, прыстасаваная для жыцця пад зямлёй. // Футра гэтай жывёліны. Каўнер з крата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кала́н, ‑а, м.

Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства куніцавых, якая водзіцца на марскіх узбярэжжах Далёкага Усходу. // Каштоўнае футра гэтай жывёліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэльфі́н, ‑а, м.

1. Марская млекакормячая жывёліна сямейства дэльфінавых з чорнай спінай і белым жыватом.

2. Скарасная разнавіднасць батэрфляю.

[Грэч. delphis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)