Раня́цьдаваць магчымасць упасці, упускаць; скідаць (пра лісце)’ (ТСБМ), слёзкі раняе (Сержп. Прык.), сьлёзкі роніць (Касп.), рані́ць ’выкідваць, аддаваць’ раніла дзіця, рані́ць душу (ашм., мядз., Сл. ПЗБ), ’губляць, траціць, не шкадаваць’: здоровье своё роню на васъ (Нас.), сюды ж роны́тыса ’аблівацца слязамі’ (Доўн.-Зап., Пін.). Параўн. рус. дыял. рони́ть ’кінуць, даць магчымасць упасці’, укр. рони́тидаваць упасці; скідаць’, польск. ronić ’траціць, выкідваць; звяргаць’, ’ліць слёзы’, ’губляць пер’е, рогі, зубы’, ’лускаць зерне’, чэш. roniti (пра слёзы) ’праліваць’, славац. roniť ’цячы, ліцца’, в.-луж. ronić ’губляць, праліваць (слёзы)’, н.-луж. roniś ’тс’, серб. ро̀нитидаваць нырца’, балг. ро́ня ’аддзяляць, абрываць; праліваць (слёзы)’, макед. рони ’тс’. Імаверна, першасным значэннем прасл. *roniti з’яўлялася ’даць, дазволіць, даць магчымасць упасці’; параўноўваюць з гоц. urrannjan ’паказвацца; узыходзіць (пра сонца)’, ст.-в.-ням. rennan ’прымушаць цячы, хутка бегчы’, грэч. ραίνω ’акрапляю, абсыпаю’ (Фасмер, 3, 501; Шустар-Шэўц, 2, 1235; БЕР, 6, 322).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зу́мерыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Даваць гукавы сігнал зумерам. Трэба было яшчэ паспрабаваць, ці працуе лінія. [Пракапчук] пачаў зумерыць, аднак ніводнай адзнакі таго, што там, на другім канцы проваду, ёсць жывыя людзі, якія з табою могуць гаварыць, могуць цябе слухаць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інструктава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.

Даць (даваць) каму‑н. кіруючыя ўказанні, інструкцыі. Інструктаваць агітатараў. □ Заранік інструктаваў рэдкалегіі калгасных насценгазет, пісаў для іх артыкулы і вершаваныя фельетоны і быў рады, калі яго слова даходзіла да людзей. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадукцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Плённы. Сумесная праца з’яўляецца куды больш паспяховай (больш прадукцыйнай), чым адзіночная, і дае магчымасць вырабляць тавары значна лягчэй і хутчэй. Ленін.

2. Здольны даваць прадукцыю, ад якога атрымліваюць прадукты жывёлагадоўлі (пра сельскагаспадарчую жывёлу, птушку). Прадукцыйная жывёла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

О́тхлань ’супакаенне душы на тым свеце, чысцец’ (Нас., Багд., Федар. I). Параўн. вотхлань (гл.) ’чысцец’ (Шэйн. 2). Значэнне ’чысцец’ не зусім дакладнае. Федароўскі (1, 221) дае для гэтага слова наступны кантэкст: «У ночы між Усіх святых а Задушным днём, душы змарлые з неба, з пекла, з атлхлані і з чысьца прыходзяць да дому», з якога відаць, што отхлань і чысцец — розныя сферы таго свету. Насуперак Булыку (Запазыч., 232) нічога агульнага з польск. otchłań ’бездань’ не мае. Аб гэтым сведчаць іншыя значэнні гэтага слова і ў першую чаргу ’адпачынак, перапынак’ (Нас.). Параўн. без атхлані ’без перапынку’ (Нас., Яруш.). Не даваць атхлану ’адбывацца бесперапынна’. Звязана па паходжанню з адхлан (гл.) ’адпачынак, перапынак’ (Нас., ТС), ’прахалода, халадок’ (Нас.). Магчыма, што ў ТС (3, 290) прадстаўлена таксама гэта другое значэнне: не даваць атхлану ’не даваць прахалоды’. Параўн. адзіны кантэкст: «Дождж не дае нам атхлану». Тады ўся гэта група слоў да *ад‑халод‑нь/*ад‑халод‑н. Параўн. халонна ’холадна’, халонны ’халодны’ (Бяльк., 470), гл. халонуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Даць (даваць) гарантыю ў чым‑н., забяспечыць (забяспечваць) што‑н. Гарантаваць свабоду і незалежнасць народаў. Гарантаваць права на працу. // Быць гарантыяй у чым‑н., засцерагчы (засцерагаць) ад чаго‑н. Старанная падрыхтоўка да аперацыі гарантавала поспех.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знаёміць, -млю, -міш, -міць; незак., каго (што).

1. з кім. Рабіць знаёмым.

З. з новым супрацоўнікам.

2. з чым. Даваць каму-н. звесткі пра што-н.

З. з экспанатамі музея.

|| зак. азнаёміць, -млю, -міш, -міць; -млены (да 2 знач.) і пазнаёміць, -млю, -міш, -міць; -млены.

|| наз. знаёмства, -а, н. (да 1 знач.) і азнаямле́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Адбылося знаёмства.

Азнаямленне з новым заданнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атэстава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак.

1. каго-што. Даць, даваць водзыў, характарыстыку, рэкамендацыю каму-н. (кніжн.).

А. агранома як выдатнага работніка.

2. каго-што. Прысвоіць (прысвойваць) званне каму-н.

3. каго-што. Ацаніць (ацэньваць) чые-н. веды, паставіўшы якую-н. адзнаку.

А. вучняў за чвэрць года.

|| наз. атэста́цыя, -і, ж.; прым. атэстацы́йны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Атэстацыйная камісія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгнята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Прыціскаць чым-н. цяжкім зверху.

П. сыр каменем.

2. каго (што). Эксплуатаваць, не даваць свабодна жыць.

П. слабых.

3. каго (што). Непакоіць, ствараць цяжкі, падаўлены настрой.

Прыгнятаюць змрочныя думкі.

|| зак. прыгне́сці, -няту́, -няце́ш, -няце́; -няцём, -нецяце́, -няту́ць; -нёў, -няла́, -ло́; -няці; -не́чаны.

|| наз. прыгнёт, -у, М -ёце (да 2 знач.) і прыгне́чанне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак.

1. каму, з інф. Даваць якую-н. раду (у 1 знач.), раіць.

Я заўсёды раджу падумаць, паглядзець, не спяшацца.

2. каго-што. Прапанаваць каго-, што-н. у якасці каго-, чаго-н.

Доктар р. лекі як сродак ад болю.

3. Раіцца, меркаваць.

Сядзелі мужчыны на лаўцы і ўсё радзілі паміж сабой.

Раду радзіць (разм.) — радзіцца, раіцца.

|| зак. пара́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)