падагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што.

1. Крыху, злёгку нагрэць. Падагрэць ваду на сонцы.

2. Зрабіць гарачай ежу. Падагрэць суп. □ [Вільгельміна:] — Можа вам гарбаты падагрэць, Рыгор? Гартны. Гаспадар сабраў сваё паляўнічае начынне, а.. [гаспадыня] падагрэла падрыхтаванае звечара сняданне. Кірэенка.

3. перан. Давесці да стану ўзбуджэння. Рашучасць, з якой выступіў Мазоўка, падштурхнула і падагрэла Кучука. Лобан.

4. перан. Зрабіць мацнейшым; узбудзіць. Падагрэць азарт. □ Цяпер Граноўская спяшалася падагрэць і без таго гарачыя спрэчкі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаласка́ць, ‑палашчу, ‑палошчаш, ‑палошча; зак., каго-што.

1. Апаласнуць, выпаласкаць. Бабка паставіла дайнічку на лаву, зняла з паліцы гладыш, папаласкала і накрыла цадзілкай. Каліна. Гаспадар яго на гэты раз заўважыў, што зусім непадалёк ад недакурка стаіць эмаліраваная для гэтага пасудзіна, якую я надоечы старанна вадою памыла, папаласкала. Грамовіч. Цёплы дождж папаласкаў сады і вецці-космы таполяў,.. і трава на вачах прыкметна шуганула ўгару. Даніленка.

2. Паласкаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пустадо́мак, ‑мка, м.

Разм. Чалавек, які не мае гаспадаркі; дрэнны, нядбайны гаспадар. Разгарнуў свае нататкі.. Слова «пустадомкі» не раз і не два паўтараецца.. У маіх запісах гэта слова сустракаецца з рознымі значэннямі, паўтараецца — з адным: абыякавы, безгаспадарны (пра чалавека). Янкоўскі. Самотна і цяжка Ганне без сыноў. Быццам пустадомкі яны якія, і ў бацькавай хаце месца ім не хапала... Гроднеў. [Апанас:] — Жывеш як пустадомак: ні калёс, ні атос, і кабылу чорт панёс. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхо́давацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак. і незак.

1. Разм. Патраціць (траціць) свае сродкі на што‑н. Расходавацца на падарункі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Траціцца (патраціцца), ісці (пайсці) на што‑н. Прадукты расходуюцца неэканомна. □ Маладых сіл было многа; здавалася, ніколі не вычарпаеш іх, і расходаваліся яны так, як расходуе з восені заможны, але маладасведчаны і непрактычны гаспадар багаты збор ад свае нівы. Колас.

3. толькі незак. Зал. да расходаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцерагчы́ся, ‑рагуся, ‑ражэшся, ‑ражэцца; ‑ражомся, ‑ражацеся, ‑рагуцца; незак., каго-чаго і без дап.

Прымаць якія‑н. меры перасцярогі; быць асцярожным. Сцеражыся цягніка. □ Гаспадар .. успамінае сына: «Ах, Радзівон, Радзівон, не слухаўся, не сцярогся»... Мележ. Шэпча заяц: — Сцеражыся, За табою сочаць рысі. Вітка. // і з дадан. сказам. Быць асцярожным у адносінах з кім‑н.; пабойвацца каго‑н. Заводзячы знаёмства з ваеннапалоннымі, [Фадзею] трэба было сцерагчыся, каб не натрапіць на правакатара. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уту́лак, ‑лку, м.

Абл. Добраўпарадкаванасць жылля, быту; утульнасць. Утулку тут было болей, адчуваўся парадак і гаспадарскі спрыт: з трох бакоў двор абступілі будынкі — хата, хлеў, нейкая лёгкая паветка; у двары пры баку стаялі сані з рэштаю сена ў рэзгінах — пэўнае сведчанне таго, што гаспадар дома. Быкаў. Венскія крэслы ад сцяны.. былі перастаўлены да стала. І адразу пакой набыў нейкі адметны выгляд і ўтулак, ён як бы пашырэў, параскашнеў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарва́цца сов., разг.

1. нарва́ться;

а́ўся на заса́ду — нарва́лся на заса́ду;

н. на непрые́мнасць — нарва́ться на неприя́тность;

2. неожи́данно появи́ться, нагря́нуть;

не ~ва́ўся б гаспада́р — не пришёл бы (не появи́лся бы) хозя́ин;

не на таго́а́ўся — не на того́ напа́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Арэ́нда, у XIX ст. часта арандаргаспадар гасцініцы, шынкар’. Гэта значэнне з’явілася з ранда́ ’карчма’ (XIX ст. — Шакун, Тр. БГУ, 1958, 114) у выніку пераасэнсавання арэнда: корчмы даваліся ў арэнду. Параўн. таксама дыял. рэнда ’арэндная плата’ (Бяльк.) і пад. У старабеларускіх помніках з XVI ст. аренда, арендаръ (Гіст. мовы, 1, 249, 255), арендовати (Гіст. лекс., 111). Укр. з XVI ст. аренда, цяпер оренда, рус. з XVII ст. аренда ’тс’. Польск. з XVI ст. arenda і arendarz. З с.-вяк. лац. arrenda ’гадавая плата’ магчыма, але неабавязкова праз польскую, бо ў польскай з’яўляецца адначасова з бел. Вясноў, Бел. лекс., 35; Булахаў, Курс. суч., 164; Паўтарак, Бел. лекс., 135. Рускае праз польскую (Фасмер, 1, 85) ці праз беларускую, украінскую.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балабо́с1 яўрэй — гаспадар дома’ (Нас.). Укр. дыял. (зах.) балабо́с, балабу́с, балабу́ц ’тс’. Запазычанне з ідыш balabos ’тс’. Гл. Вярхрацкі, ЗНТШ, 12, 42; Рудніцкі, 60; Вінер, ЖСт, 1895, № 1, 59. Гл. таксама Локач, 13.

Балабо́с2 ’гаварун, балбатун’ (Касп.). Бясспрэчна, да групы гукапераймальных слоў з асновай балаб‑ (гл. балаба́йка, балабо́йка, балабо́лка, балабо́ніць і да т. п.). Дзеяслоўны суфікс ‑os‑; дакладная адпаведнасць у рус. дыял. балабо́сить ’балабоніць, балбатаць’, славац. blabosiť (аб ‑os‑ гл. Махэк₂, 250, пад klábositi). Параўн. яшчэ серб.-харв. (Бернекер, 69) бла̀босити заікацца’. Магчыма трэба рэканструяваць прасл. *bolb‑os‑iti ’балбатаць і г. д.’ Параўн. яшчэ Буга, Rinkt., I, 434 і Траўтман, 24 (апошні прымае балта-слав. праформу). Параўн. яшчэ балабо́ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

варо́на, ‑ы, ж.

1. Птушка сямейства крумкачовых з чорна-шэрым або чорным апярэннем. Вароны на балоце — гаспадар на рабоце. Прыказка.

2. перан. Разм. Пра нерастаропнага, нехлямяжага чалавека.

•••

Белая варона — пра чалавека, які рэзка выдзяляецца чым‑н. сярод іншых.

Варон страляць (лавіць, лічыць) гл. страляць.

Варона загуменная — тое, што і варона (у 2 знач.).

Дурная варона (лаянк.) — пра чалавека, які нешта недагледзеў, не зразумеў, выявіў сваю нерастаропнасць.

(Як) мокрая варона — пра збянтэжанага, разгубленага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)