ра́ды, -ая, -ае; рад, -а.
1. Які перажывае пачуццё радасці, задавальнення.
Радая маці гаварыла безупынку.
2. у знач. вык. (звычайна кар. ф.), каму-чаму, з дадан. і без дап. Пра пачуццё радасці, задавальнення, якое перажывае хто-н.
Мы надта рады такому госцю.
Я рад, што ты ўдала з’ездзіў.
3. у знач. вык., з інф. Пра жаданне, гатоўнасць зрабіць што-н.
Я рад бы вам дапамагчы, ды не маю цяпер вольнага часу.
◊
І не рад (рады); (і) сам не рад (рады) (разм.) — пра чый-н. жаль, шкадаванне з прычыны таго, што адбылося пры яго ўдзеле.
Рад (ці) не рад (разм.) — паняволі, хочаш не хочаш.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ма́ла, прысл.
1. Нямнога, у невялікай колькасці.
М. зрабіў.
М. людзей.
М. часу.
2. Недастаткова, менш, чым патрэбна.
У пакоі м. (безас., у знач. вык.) святла.
◊
Мала таго (разм.), у знач. пабочн. сл. — акрамя таго.
Мала што (разм.) — не мае значэння, што з таго.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
даво́лі, прысл.
1. (у спалучэнні з прым. або прысл.). У значнай ступені, у вялікай колькасці.
Прыйшлося дабірацца д. доўга.
2. безас., у знач. вык. Дастаткова, колькі трэба.
Дома ўсяго д.
3. безас. з інф. або з Р. Хопіць, досыць, пара спыніць.
Д. слоў, справа патрэбна!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цяп, выкл. (разм.).
1. Ужыв. гукапераймальна для абазначэння рэзкіх удараў па чым-н. цвёрдым (пры сячэнні).
2. у знач. вык. Ужыв. ў знач. дзеясл. цяпаць—цяпнуць.
Цяп за руку.
◊
Цяп-ляп — ужыв. для абазначэння хуткага, але неахайнага выканання работы; абы-як.
Цяп-ляп і гатова.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тума́нна,
1. Прысл. да туманны (у 2, 3 і 4 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць туману дзе‑н. А на зары — яшчэ туманна І яшчэ золка на двары. Вярцінскі.
3. безас. у знач. вык. Пра стан невыразнасці, няяснасці ў думках, пачуццях і пад. Я не выспаўся, у галаве туманна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́трана, безас. у знач. вык.
Пра наяўнасць ветру. Ветрана на дварэ. □ Было, як і раней, ветрана, хмарна, нібы збіраўся дождж. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бразь, выкл. у знач. вык.
Ужываецца ў знач. дзеясл. бразнуць, бразнуцца. А Марылька набрала кашы ды бразь лыжкай па лаве. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрыго́жа,
1. Прысл. да непрыгожы.
2. у знач. вык. Нядобра, заганна. [Коркія:] — Што ж ты не вітаешся са старэйшымі? Гэта непрыгожа! Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нягу́ста,
1. Прысл. да негусты.
2. безас. у знач. вык. Разм. Мала, нямнога. Людзей у кіно было пакуль што нягуста. Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пусты́нна,
1. Прысл. да пустынны.
2. безас. у знач. вык. Бязлюдна, няма прыкмет жыцця. Толькі на вуліцы — пустынна і ціха. Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)