Лікёр ’моцны салодкі спіртны напітак’ (ТСБМ). Запазычана з рус. ликёр (Крукоўскі, Уплыў, 80), якое з ням. Likör або непасрэдна з франц. liqueur ’тс’ < лац. liquorвадкасць’ (Фасмер, 2, 496).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гной, гно́ю, М гнаі, м.

1. Перапрэлая сумесь памёту і подсцілу свойскай жывёлы, якая ўжыв. для ўгнаення глебы.

Конскі г.

Вывесці г. з хлява.

2. Вадкасць жоўтага або шэрага колеру з непрыемным пахам як прадукт гніення, запалення тканак жывога арганізма.

|| прым. гнаявы́, -а́я, -о́е і гно́йны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́цат, ‑у, М ‑цаце, м.

Раствор воцатнай кіслаты — вадкасць з рэзкім кіслым смакам (ужываецца як вострая прыправа ў ежу, для кансервавання прадуктаў і інш.). Для салатаў лепш ужываць араматызаваны воцат. «Работніца і сялянка».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акуну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Апусціць у вадкасць на некаторы (звычайна кароткі) час. Лясніцкі ўпаў перад.. [ручаём] на калені, потым лёг ніцма, напіўся і акунуў у халодную ваду галаву. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыро́ватка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Вадкасць, якая атрымліваецца пры адтопліванні, адстойванні кіслага малака. [Стасечка:] — Тут з аднаго малака можна добра жыць людзям. Рабі сыры, збівай масла, а маслёнкай і сыроваткай свіней кармі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадзя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Хвароба, пры якой у тканках і поласцях цела збіраецца вадкасць.

2. Разм. Запоўнены вадкасцю мазоль. Гарэлі далоні, у сяго-таго нават пакрыліся вадзянкамі. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасса́ць, ‑есу, ‑ссеш, ‑ссе; ‑сеем, ‑ссяце; зак., каго-што.

1. Выссаць (якую‑н. вадкасць) поўнасцю, да канца. Сассаць малако.

2. і чаго. Адассаць некаторую колькасць якой‑н. вадкасці.

3. Знясіліць ссаннем. Кацяняты сассалі кашку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзво́н, ‑у, м.

Дадатковы гук, які вынікае ад удару металічных ці шкляных прадметаў аб што‑н. і далучаецца да асноўнага гуку ці шуму. Толькі чутно было, як боўталася з бляшаным адзвонам вадкасць у бітонах. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсто́йнік, ‑а, м.

Басейн або рэзервуар, у якім, адстойваючыся, ачышчаецца вадкасць. Нізінная роўнядзь была перакапана, зрэзана каналамі, прамавугольнікамі сажалак, перагароджана дамбамі, на якіх відаць былі розныя, большыя і меншыя, збудаванні — адстойнікі, фільтры, помпавыя станцыі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цепланасі́цель, ‑я, м.

1. Рухомае асяроддзе (газ, пара, вадкасць), якое скарыстоўваецца для пераносу цеплаты.

2. У ядзерным рэактары — вадкае або газападобнае рэчыва, якое выносіць з актыўнай зоны цяпло, што вылучаецца ў выніку рэакцыі падзелу ядзер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)