Праця́г ’прадаўжэнне’ (ТСБМ, Гарэц.). Нульсуфіксальны дэрыват ад праця́гваць; не выключана і запазычанне з польск., параўн. przeciąg ’даўжыня, працягласць’. У беларускай мове з’явілася ў пач. XX ст. (Гіст. лекс., 255).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атру́та. Рус. дыял. отру́та, атру́та, укр. отру́та ’тс’. Рускае дыялектнае, відаць, з беларускай, украінскай. Ст.-бел. отрута (Анічэнка, Праблемы філал., 11). Утворана як аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік ад дзеяслова атруціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перакла́сці, -ладу́, -ладзе́ш, -ладзе́; -ладзём, -ладзяце́, -ладу́ць; -ла́ў, -ла́ла; -ладзі; -ла́дзены; зак.

1. каго-што. Палажыць у іншае месца.

П. кнігі з паліцы ў шафу.

2. перан., што. Ускласці абавязкі, адказнасць і пад. на іншага.

П. ўсю работу на памочніка.

3. што чым. Укласці, змясціўшы ў прамежках што-н.

П. талеркі стружкамі.

4. што. Злажыць нанава, іначай.

П. комін.

5. што. Перадаць сродкамі іншай мовы.

П. з беларускай мовы на рускую.

|| незак. пераклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і перакла́дваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 знач.).

|| наз. пераклада́нне, -я, н., перакла́дванне, -я, н. (да 1—4 знач.) і перакла́д, -у, М -дзе, м. (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сло́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Лексіка, сукупнасць слоў той ці іншай мовы, дыялекту, якой-н. сацыяльнай групы, асобнага пісьменніка і пад.

2. Даведачна-інфармацыйнае выданне, якое змяшчае словы (або марфемы, словазлучэнні, ідыёмы і пад.), размешчаныя ў пэўным парадку, тлумачыць значэнні ўключаных адзінак, дае розную інфармацыю пра іх ці іх пераклад на іншую мову або паведамляе звесткі аб прадметах, абазначаемых словамі.

Тлумачальны с.

Беларуска-рускі с.

Дыялектны с.

С. мовы Якуба Коласа.

Энцыклапедычны с.

Этымалагічны с.

Гістарычны с. беларускай мовы.

3. Спіс слоў для слоўніка; рэестр.

Частотны слоўнік — тып слоўніка, у якім даюцца лічбавыя характарыстыкі ўжывальнасці слоў (словаформ, словазлучэнняў) у якой-н. мове.

|| прым. сло́ўнікавы, -ая, -ае.

Слоўнікавая работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыбро́нак ’вяроўка, за якую зачэплены плуг’ (астрав., Сцяшк.). Значэнне, відаць, няпэўнае ці змененае, таму што корань яўна да *бро́на ’барана’, запазычанага з польск. brona. Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне на беларускай дыялектнай глебе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наке́ўзаць ’наквэцаць’ (ТС), накёлзаць ’тс’ (рэч., Нар. сл.). Да кёўзаць (гл.), якое Лаўчутэ (Балтизмы, 113) выводзіць з літ. kiaüzoti ’мазаць, пэцкаць’ на падставе фанетычнага крытэрыю (спалучэння ке, нехарактэрнага для беларускай мовы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́пко ’топка’ (ТС). Да сапці (гл.), параўн. польск. sapy; sapowisko ’балота’. Магчыма, семантычнае запазычанне з польск., таму што дэрываты ад сапці ў беларускай мове са значэннем ’балоцісты’ як быццам бы не адзначаны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дре́гка ’дрогка, труска’ (Бяльк.). Гл. дро́гкі. Лексема з беларускай тэрыторыі з вакалізмам «е» не прыводзіцца наогул у падрабязным этымалагічным слоўніку прасл. мовы (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 138, дзе пад праформай *drъgъkъjь прыводзіцца толькі бел. дро́гкі і рус. смал. дре́хкий). Але ўсё сведчыць аб тым, што і формы з вакалізмам «о», і формы з вакалізмам «е» канцэнтраваліся фактычна на беларускай этнічнай тэрыторыі, г. зн. што прасл. лексема *drъgъkъjь (можна дадаць і яе варыянт *drьgъkъjь) з’яўляецца праславянскім дыялектызмам бел. мовы, што вельмі важна для гісторыі праславянскіх дыялектаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуркама́н ’нелюдзімы, але хітры чалавек’ (Яўс.). Ад ву́рка (гл.) з экспрэсіўным суфіксам ‑ман, вядомым у беларускай і інш. славянскіх мовах (Слаўскі, 4, 243); сюды ж рус. дан. воркома́н, відаць, збліжанае з вор ’злодзей’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ага́ч ’дровы’ (Касп.) да цюрк. aɣač. Цікава звярнуць увагу на арэал гэтага слова, якое, як здаецца, на іншай беларускай, рускай і ўкраінскай тэрыторыях не сустракаецца. Магчыма, літоўска-татарскага паходжання (Супрун, ТЛЭ, 43–44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)