паўзабы́ты, ‑ая, ‑ае.

Амаль забыты. [Аляксей] спрабаваў адагнаць.. [думкі], расказваў сам сабе паўзабытыя вершы, хаваў галаву пад падушку, але нішто не дапамагала. Мележ. Усё, што было раней, для мяне стала нейкім прыемным паўзабытым сном. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пачкі́амаль’ (в.-дзв., доўг., брасл., Сл. ПЗБ; дрыс., Хрэст. дыял.). З рус. почти ’тс’ (Сл. ПЗБ, 3, 472). Мена г’Ж’ адбылася ў сувязі з тым, што ў субстратных балтыйскіх гаворках, як, напрыклад, у сучаснай літоўскай мове, /’, ď выступалі толькі як алафоны фанем [t], [d], абыякавых да палаталізацыі, таму і замяняліся найбольш блізкімі паводле месца ўтварэння (k, g), параўн. гірсадзірса.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

баяздо́льны, ‑ая, ‑ае.

Прыгодны весці баявыя дзеянні. [Хмара:] — Наступленне.. пачалося. Але пачалося тады, калі вораг у рэальнасць такога наступлення ўжо амаль не верыў і зняў шаснаццаць сваіх самых баяздольных дывізій. Шашкоў. // Здольны вырашаць адказныя задачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўназна́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае такое ж значэнне, такую ж значнасць, як і іншы. Раўназначныя велічыні. Раўназначныя ўраўненні. □ Андрэй арганізаваў дзве баявыя групы, амаль раўназначныя, а трэцюю, зусім маленькую — усяго з трох байцоў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пала́ці, ‑яў; адз. няма.

Уст. Палаткі. Зверху над палком, амаль пад самай столлю, пасланы яшчэ палаці, кароткія, даўжынёй у рост. Галавач. Чысты пакой у Буяна — на старасвецкі манер — з вялізнай печчу і палацямі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўсухі́, ‑ая, ‑бе.

1. Які не зусім высах, не зусім сухі. Напаўсухое адзенне. Напаўсухія дровы. // Які не зусім перасох. Напаўсухое рэчышча. Напаўсухі канал.

2. У якім мала сокаў, амаль засохлы (пра расліны). Напаўсухое дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малы́, -а́я, -о́е.

1. Нязначны па велічыні, памерах; невялікі.

Малая зала.

2. Нязначны па колькасці, часе.

М. атрад.

Прайшоў яшчэ м. час.

3. Меншы, чым патрэбна.

Малыя боты.

4. Які не мае істотнага значэння; малаважны.

Малая справа, м. і клопат.

5. Які займае нязначнае службовае становішча.

6. Тое, што і малалетні.

Малыя дзеткі — малыя і бедкі (прыказка).

7. у знач. наз. малы́, -о́га, м., мала́я, -о́й, ж., мн. малы́я, -ы́х. Дзіця.

Падвезці малых у школу.

Ад малога да вялікага — усе да аднаго, абсалютна ўсе.

Без малога (разм.) — амаль (не), чуць (не).

З малых гадоў — з дзяцінства.

Самае малое — найменш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крухма́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да крухмалу. Крухмальны завод. // Прыгатаваны з крухмалу. Крухмальны клейстар.

2. Насычаны растворам крухмалу; накрухмалены. Крухмальны каўнер. □ З-пад крухмальных манжэтаў высунуліся рукі — тонкія, белыя, амаль празрыстыя пальцы. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́раслі, ‑яў; адз. няма.

Разм. Тое, што і зараснік. — Хто там? — не выходзячы з зарасляў, спытаў Шура. Навуменка. Густыя хваёвыя зараслі ў нізінах, высокія скалы, кручы ў гарах рабілі амаль немагчымай хаду на.. лыжах. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што чым.

Абгарнуць (у 2 знач.), ахінуць, абкруціць. // перан. Абкружыць, абступіць. Яны [лугі] падступаюць да самых гародаў, да вішнёвых прысад, што вянком абвінулі амаль кожную вясковую сядзібу. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)