дзьмуць, дзьму, дзьмеш, дзьме; -мём, -мяце́, -муць; -мі; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Веяць, гнаць паветра.

Дзьмуў лёгкі ветрык.

2. З сілай выпускаць з рота струмень паветра.

Д. на агонь.

У дудку дзьме хлапчук.

Куды вецер дзьме (разм., неадабр.) — не мець сваёй думкі, прыстасоўвацца да існуючых меркаванняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзю́ба, -ы, мн. -ы, дзюб і -аў, ж.

У птушак: рагавое ўтварэнне з дзвюх падоўжаных бяззубых сківіц.

Арліная д.

З камарыную дзюбу (разм.) — пра што-н. малое, мізэрнае.

|| памянш. дзю́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзюбану́ць гл. дзюбнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзюба́ты, -ая, -ае.

1. 3 доўгай дзюбай.

Д. бусел.

2. Падобны на дзюбу.

Прамову гаварыў чалавек з дзюбатым носам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзю́бацца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -аецца; незак.

1. Пра птушак: мець звычку дзюбаць каго-н.

Гусі дзюбаюцца.

2. Біць дзюбай адзін аднаго.

Пеўні дзюбаюцца на сметніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзю́баць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што і без дап. (разм.).

1. Дзяўбці (у 1 і 2 знач.; пра птушак).

2. Удараць чым-н. вострым або ўдарацца аб што-н., пакідаючы след.

Д. лёд.

Кулі дзюбаюць жалеза.

Дзюбаць носам (разм.) — драмаць, то апускаючы, то ўзнімаючы галаву.

|| аднакр. дзю́бнуць, -ну, -неш, -не; -ні і дзюбану́ць, -ну́, -не́ш, -не́, -нём, -няце́, -ну́ць, -ні́.

|| наз. дзю́банне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзю́бка, -і, мн. -і, -бак, ж.

1. гл. дзюба.

2. Тонкі востры канец чаго-н.

Д. нажа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзю́бнуць, -ну, -неш, -не; -ні і дзюбану́ць, -ну́, -не́ш, -не́, -ні́; зак.

1. гл. дзюбаць.

2. Выпіць спіртнога (разм.).

Добра дзюбнулі на вяселлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзюдаі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца дзюдо.

|| ж. дзюдаі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. дзюдаі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзюдо́, нескл., н.

Японская барацьба вольнага стылю, якая ўзнікла на аснове адбору і мадэрнізацыі прыёмаў джыу-джыцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)