падра́паны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падрапаць.
2. у знач. прым. У драпінах, абшарпаны. Петушонак, сагнуўшыся, прысеў над падрапаным партфелем, хуценька адшпіліў яго і палез у сярэдзіну. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазаўчо́ра, прысл.
Два дні назад. Пазаўчора была адліга, потым ціскануў марозік, потым усё прыцерушыла сняжком. М. Стральцоў. Пазаўчора талака была — прывезлі з лесу зруб і ўсе матэрыялы да яго. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нашы́йнік, ‑а, м.
Ашыйнік, аброжак. Гаспадар узяў .. [сабаку] за нашыйнік і коратка прыняў да ганка. Сабаленка. Не выпускаючы вяроўкі з рук, Зося падбегла да цяляці, адшпіліла нашыйнік і пусціла яго. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неасла́бны, ‑ая, ‑ае.
Які адбываецца або дзейнічае з аднолькавай сілай. Неаслабны кантроль. □ Камісар умеў гаварыць цікава, і партызаны заўсёды слухалі яго з неаслабнай увагай, стараючыся не прапусціць ніводнага слова. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несімпаты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які не выклікае да сябе сімпатыі; непрывабны. Несімпатычны чалавек. □ [Сцяпан:] — Ну, той [пан] не падобны на свайго. Твар у яго несімпатычны. Ды і прыглядаўся да нас па-шпіёнску. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мэтанакірава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца мэтанакіраванасцю. За дваццаць год, якія правёў.. [Багушэвіч] далёка ад радзімы, яго грамадзянскія ідэалы не толькі не развеяліся, а набылі больш акрэслены і мэтанакіраваны характар. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мя́мліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што і без дап.
Разм. Незразумела, невыразна і вяла гаварыць. Іголкі-вочы інспектара прашывалі Ганса Коха, які нешта мямліў у адказ на яго пытанні. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Выклікаць у каго‑н. страх, трывогу, спалохаць. Напалохаць вавёрку. □ Тое, што змеціў настаўнік, і тое, што раптам пачуў, і здзівіла яго, і напалохала. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праві́дла, ‑а, н.
Спец. Прылада, пераважна драўляная, якая служыць для выпроствання, выраўноўвання чаго‑н. // Прылада ў форме ступні чалавека, якая кладзецца ў боты або іншы абутак для захавання яго формы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куса́чы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і куслівы. Вялікія, нейкія рыжыя [камары] і надта ж кусачыя. Сачанка. «Які ж ты кусачы», — прыслухоўваючыся да яго фальцэту, не без злосці думаў Рудчанка. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)