паздзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Здзець, зняць з сябе ўсё, многае. Пад поўдзень сонца прыгрэла так, што некаторыя бабы нават паздзявалі кофты. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панагіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Нагнуць, нахіліць усё, многае. Усё балота ўкрыла раса — кроплі такія важкія, што аж панагіналі да самай зямлі травінкі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прыкруціць, прымацаваць, замацаваць усё, многае. Папрыкручваць клямкі да дзвярэй. □ [Дошкі] бацька дротам папрыкручваў, мой багаж вяроўкай да дошак прымацавалі. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрышыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прышыць усё, многае, прышыць што‑н. у многіх месцах. [Жанчына] дастала дзіцячыя кашулькі, кофтачкі. Агледзела, дзе трэба,.. папрышывала гузікі. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасвідрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Прасвідраваць усё, многае. Патачыў, на .. дзірачкі пасвідраваў шашаль старую каламажку. Баранавых.

2. і без дап. Свідраваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспыня́цца, ‑яецца; ‑яемся, ‑аецеся, ‑яюцца; зак.

Разм. Спыніцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Байцы мітусліва паспыняліся і неўзабаве накіраваліся да машын ля канавы. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патле́ць, ‑ее; зак.

1. Сатлець — пра ўсё, многае. А верх .. [дуба] такі самы, як і быў, але знізу дробнае голле патлела. Чорны.

2. Тлець некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўпрыго́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Упрыгожыць усё, многае або ўсіх, многіх. Паўпрыгожвала шыбы Светлановага акна, Беллю ўхутала сялібы Наша чыстая зіма. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўто́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Утаіць усё, многае або ўсіх, многіх. [Тодар:] — Старшыня сельсавета гаварыў, што шмат зямлі ды жывёлы ад падатку паўтойвалі. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што.

1. Памеціць нанава, іначай, паставіць новы адметны знак, метку. Перамеціць бялізну.

2. Памеціць усё, многае. Перамеціць усе дрэвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)