Дры́ліх ’цік (тканіна)’ (Нас., Касп.). Паводле Кюнэ (51), запазычанне з польск. drelich ’тс’ (а гэта з ням. Drellich ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кло́чча ’адходы пры апрацоўцы льну’ (Сцяшк., Влад.), ’пачаскі, пачассе’ (Сл. паўн.-зах.), ’касмык чаго-небудзь валакністага’ (Нас.). Гл. клок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́лісь ’калісьці’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., ТС, Сцяшк., Сержп., З нар. сл., Сержп. Грам., Сержп. Пр.). Гл. калісь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кро́хкі ’які лёгка крышыцца’ (ТСБМ, КЭС, лаг., Бяльк., Яруш., ТС, Сл. паўн.-зах., Шат., Нас.). Гл. крох і крошка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахму́тка ’соль, якую здабывалі ў крымскіх азёрах’ (Нас.), укр. бахму́тка ’тс’. Назва, утвораная на месцы здабычы солі (бахмутский уезд).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буко́нка, буко́нніца ’аканіца’ (Бяльк., Нас., Касп., Мядзв.). З *аб‑акон‑ка, *аб‑акон‑ніца (да акно́; параўн. бако́нка, буке́нніца).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́лачка ’вулічка’ (Нас., Бяльк.); ’завулак’ (бых., Янк. Мат.) ’вузкая дарожка, абгароджаная з двух бакоў’ (КЭС, лаг.). Гл. вуліца, вулка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абі́да ’крыўда’ (русізм?) (Бяльк.), абідзіць, абіднік (Бяльк.), абіднік, абіджанне, абіждацца (Нас.). Апошняя форма сведчыць таксама аб рускай (царкоўнаславянскай) крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акані́ца (БРС) акеніца (Нас., Касп.), акельніца, акерніца (Касп.), гл. акно. Форма акеніца запазычана з польск. okiennica (Кюнэ, Poln., 82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багда́н ’пазашлюбнае дзіця, падкідыш’ (Касп., Нас.). Азначае ўласна ’дадзены богам’. Параўн. рус. богданёнок, богданыч, богода́ненок, богода́нное дитя, богода́нный ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)