име́ющийся які́ (што) ёсць; (наличный) ная́ўны; (существующий) існую́чы;

несмотря́ на име́ющиеся недоста́тки нягле́дзячы на недахо́пы, які́я ёсць;

име́ющиеся фа́кты подтвержда́ют ная́ўныя (існую́чыя) фа́кты пацвярджа́юць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отстаю́щий

1. прич. які́ (што) адстае́;

2. прил. адстаю́чы;

помога́ть отстаю́щим ученика́м дапамага́ць адстаю́чым ву́чням;

3. сущ. адстаю́чы, -чага м.;

подтяну́ть отстаю́щих падцягну́ць адстаю́чых.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

предположи́тельный які мярку́ецца, магчы́мы; (условный) умо́ўны; (приблизительный) прыблі́зны; (примерный) пры́кладны;

предположи́тельный результа́т прыблі́зны (магчы́мы) вы́нік;

всё э́то о́чень предположи́тельно усё гэ́та ве́льмі ўмо́ўна (прыблі́зна).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пью́щий

1. прич. які́ (што) п’е;

2. прил. піту́шчы;

3. сущ. піто́к, род. пітака́ м., піту́шчы, -шчага м.; (пьяница) п’я́ніца, -цы м. и ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нейтра́льны, -ая, -ае.

1. Які захоўвае нейтралітэт у адносінах да дзяржаў, што ваююць.

Нейтральная краіна.

2. перан. Які не становіцца на чый-н. бок (у палітычнай барацьбе, спрэчках і пад.).

Заняць нейтральную пазіцыю.

3. Які не дае ні шчолачнай, ні кіслай рэакцыі (спец.).

Н. раствор.

4. Які не нясе ні адмоўнага, ні дадатнага зараду (спец.).

Нейтрон з’яўляецца нейтральнай, незараджанай часціцай.

○

Нейтральная зона (паласа), нейтральныя воды — такія, на якіх, згодна з пагадненнем, не павінны весціся ваенныя дзеянні, размяшчацца ваенныя сілы.

|| наз. нейтра́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перахо́дны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для пераходу куды-н.

П. тунэль.

П. экзамен.

2. Прамежкавы, які з’яўляецца пераходам ад аднаго стану да другога.

П. перыяд.

Пераходныя гаворкі.

3. Пра вытворчыя і спартыўныя ўзнагароды: які перадаецца новаму пераможцу ў спаборніцтве, барацьбе.

П. кубак.

П. вымпел.

4. Які пералічваецца, пераносіцца на наступны год (спец.).

Пераходныя фонды.

Пераходная тэма.

5. У граматыцы: пра дзеяслоў, які патрабуе пасля сябе дапаўнення ў вінавальным склоне без прыназоўніка.

|| наз. перахо́днасць, -і, ж. (да 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыклі́вы, -ая, -ае.

1. Які многа, часта крычыць.

Крыклівыя дзеці.

2. Прарэзлівы, гучны, непрыемна рэзкі.

К. голас.

3. перан. Які прымушае звярнуць на сябе ўвагу сваёй стракатасцю, яркасцю.

Крыклівыя афішы.

К. ўбор.

|| наз. крыклі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Стыль сярэдневяковай заходнееўрапейскай архітэктуры, які характарызуецца лёгкасцю стральчатых збудаванняў, багаццем рознакаляровага шкла і скульптурных арнаментаў.

|| прым. гаты́чны, -ая, -ае.

Гатычная архітэктура.

○

Гатычны шрыфт — шрыфт, які характарызуецца вуглаватасцю і зломам літар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вуглавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. вугал.

2. Які знаходзіцца на вугле або ў вугле.

В. дом.

В. пакой.

В. ўдар (у спорце: удар з вугла поля).

3. Які мае адносіны да вымярэння вуглоў (спец.).

В. градус.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выда́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Навучэнец, які мае выдатныя адзнакі па ўсіх вучэбных прадметах.

Круглы в.

2. Работнік, які выдатна выконвае свае абавязкі.

В. вытворчасці.

|| ж. выда́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)