Кірпе́лік ’зламаны ножык’ (Мат. Гом.). Гл. кірпа. Суфіксальная частка складаецца з двух суфіксаў: ‑ель, ‑ік. Зыходным пввінсн быць незафіксаваны дзеяслоў *кірпець (< літ. kirpti, гл. кірпа), ад якога ўтварыўся *кірпель ’зламаны нож’. Калі гаворка ідзе аб малым нажы (ножыку), дадаецца дэмінутыўны суфікс ‑ік. Тады *кірпець > *кірпельЖірпелік (аб словаўтварэнні гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абе́чак1 (мн. абечкі) ’край рэшата’ (Бір. дыс., БРС), ’частка жорнаў, зробленая з дрэва, каб не высыпалася мука’ (Сцяшк. МГ), ’вечка, накрыўка’ (Сцяц.), абечка ’крышка дзежкі, каробкі; таксама ў рэшаце, сіце’ (Янк. I) < аб‑веч‑ак (да věko). Параўн. абічайка.

Абе́чак2 ’павека’ (мін.) < аб‑вечак (параўн. па‑века). Гл. абечак1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кабя́лак ’скрутак’ (зэльв., Жыв. сл.). Запазычанне з польск. kobiałka (аб распаўсюджанні і значэннях гл. Mały atłas gwar polskich, т. III, к. 123). Не выключана, што ў якасці непасрэднай крыніцы была гутарковая форма тыпу kobiałek ’тс’. Польск. слова — памянш. ад kobieł ’кашолка і інш.’, аб некаторых цяжкасцях у тлумачэнні словаўтварэння гл. Слаўскі, 2, 295.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Верані́ца ’чарада’ (Касп.). Параўн. рус. верени́ца ’чарада, натоўп, гурт, рад’. Меркаванні аб этымалогіі гл. Фасмер, 1, 296.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́лезці (БРС, Гарэц., Яруш., Касп.), вы́лізьць (Бяльк.), вылаза́ты ’выходзіць (аб коласе)’ (Выг. дыс., стол., нараўл.). Гл. лезці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламе́нь ’гультай, лежабок’ (Юрч. Фраз. 3). Да лом. Аб экспрэсіўным суф. ‑ень гл. Сцяцко (Афікс. наз., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́ціцца Трэцца (аб вадзе)’, лёціць ’падаграваць ваду’ (Яўс.). Да лёта (гл.). Сюды ж лётны ’цёплы’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупа́к ’грымак, кухталь’ (ТС). Да лупі́ць1 ’лупцаваць’. Аб суфіксе ‑ак гл. Сцяцко (Афікс. наз., 23–25).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лухава́ты, драг. лухова́тый, лухый (Клім.). Да глухі, глухава́ты. Аб знікненні пачатковага г‑ гл. Карскі (1, 371–372).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыпоўка ’ссыпка’ (нараўл., Мат. Гом.). Да лі́павачка (гл.). Аб другасным ацвярдзенні л‑ гл. Карскі (1, 316–317).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)