мінамёт, ‑а, М ‑мёце, м.
Гармата, якая страляе снарадамі-мінамі. Дэсант меў не менш тысячы чалавек, шмат мінамётаў, кулямётаў, аўтаматаў, супрацьтанкавых гранат. Мележ. З-за ракі білі нямецкія мінамёты. Але міны не дасягалі станцыі, дэпо. Лынькоў.
•••
Гвардзейскі мінамёт — бясствольны мінамёт са снарадамі рэактыўнага дзеяння («кацюша»).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накаса́цца, ‑аецца; зак.
Разм. Не ў час або нечакана з’явіцца, сустрэцца каму‑н.; надарыцца. Бяда накасалася. □ Раптам Яўген Іванавіч падхапіўся з крэсла, рукою памацаў скронь. І трэба ж якраз накасацца начальніку цэха Кісялёву са сваімі праблемамі. Мыслівец. [Дзядок:] — Ці праўда гэта, ці мо сон накасаўся! Лукша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насу́плены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад насупіць.
2. у знач. прым. Ссунуты, нахмураны (пераважна аб бровах). Грыша стаяў збялелы, заклапочаны, з насупленымі брывамі. Пестрак.
3. у знач. прым. Змрочны, суровы. [Апенька] хадзіў маўклівы і насуплены, не ўступаючы ў гаворку нават са сваімі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазвалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Звалачы, зняць адкуль‑н. усіх, многіх або ўсё, многае. [Настаўнік:] — Падпільноўваць трэба, а то пазвалакаюць [гарбузы] уночы са страхі. Чорны. Валуны пазвалакалі з поля трактарамі. Місько.
2. Сцягваючы, сабраць у адно месца ўсё, многае. Пазвалакаць галлё ў кучу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парча́, ‑ы, ж.
Тканіна са складаным узорам з шаўковай асновай і залатым або сярэбраным (або імітаваным пад золата ці серабро) утком. Мы бачым тут і адзенне з заморскай парчы, і саф’янавыя боты з тонкай мяккай чырвонай, зялёнай, жоўтай скуры, упрыгожаныя мудрагелістымі ўзорамі. В. Вольскі.
[Перс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перамалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.
1. Намаляваць нанава, іначай. Перамаляваць дэкарацыі.
2. Намаляваць усё, многае або ўсіх, многіх.
3. Разм. Малюючы, зняць копію. Перамаляваць пейзаж вядомага мастака. □ [Аркадзь] тлумачыў мне сэнс магічных знакаў старажытнай Індыі, якія ён перамаляваў у сшытак са старой кнігі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпява́ючы,
1. Дзеепрысл. незак. ад прыпяваць.
2. прысл. Добра, у дастатку (са словам «жыць»). — Гэта ж во які быў, не тое што Васіль. На яфрэйтара ўжо выйшаў, ды бог не даў яму жыткі, а так бы я з ім жыла прыпяваючы, — гаварыла Вара. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыёву́зел, ‑зла, м.
Радыёстанцыя са спецыяльнай прыёмнаўзмацняльнай апаратурай для трансляцыі радыёвяшчальных праграм і перадачы мясцовых паведамленняў па радыётрансляцыйнай сетцы. Калгасны радыёвузел перадае новы канцэрт. Хведаровіч. Старшыня заракітнянскага калгаса нарэшце дамогся, што ў калгасе быў абсталяваны ўласны радыёвузел і ў кожную хату было праведзена радыё. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разны́, ‑ая, ‑ое.
1. Зроблены разьбой (у 1 знач.). Розныя цацкі. Разныя ўпрыгожанні.
2. Упрыгожаны разьбой (у 2 знач.). Паабапал дарогі стаяць ужо лепшыя будынкі, з разнымі аканіцамі, ганкамі. Жычка. Ігнат Максімавіч .. з заінелымі вусамі сядзіць побач са мной, прыціснуўшыся да разнога задка саней. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расталкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Зрабіць зразумелым; растлумачыць. Слова рэвалюцыя абавязкова было звязана са словам зямля. — То як жа зямля ўсё-такі: будзе мужыку, ці не? .. — Нам пра зямлю расталкуйце. Чыя зямля будзе? Скрыган. Маці тут усё мне расталкуе. Агарод да каліўца пакажа. Кляўко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)