там
1. нареч. там;
там и тут там і тут;
там и сям там і сям, дзе-нідзе́;
вот там вось там;
там же там жа;
2. нареч. (потом, затем) там, пасля́, по́тым;
там ви́дно бу́дет там (пасля́, по́тым) віда́ць бу́дзе;
3. част. там;
что бы там ни́ было што б там ні было́;
◊
како́е там! дзе там!;
чего́ там! чаго́ там!
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Глядзець, паглядваць; шукаць каго‑, што‑н. вачамі. Ядвіся зыркала вачамі — то на маці, то на Хрысціну, гатовая вось-вось умяшацца ў спрэчку. Пестрак. Джвучка таптаўся ў парозе, зашпільваў каўнер кашулі і зыркаў вачамі па сценах, — шукаў сваю вопратку. Пташнікаў.
2. Ярка, асляпляльна бліскаць. Школа зыркала электрычнымі агнямі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сагразі́ць, ‑гражу, ‑грозіш, ‑грозіць; зак.
Абл. Зрабіць што‑н. на злосць каму‑н.; насаліць каму‑н., даняць, дапячы. [Рыгор:] — Але вось наўмысля прыйду, вось каб табе сагразіць... Зарэцкі. [Бялькевіч:] — Ну, думаю, што ж нам у схованкі гуляць? Усё роўна Сімацкі туды мяне пашле. Ды і не хачу, каб ён падумаў, што гэтым можа мне сагразіць. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зашавялі́цца, ‑вялюся, ‑велішся, ‑валіцца; зак.
Пачаць шавяліцца. // Варухнуцца, шавяльнуцца. Маці зашавялілася на печы, зашавялілася і яшчэ раз, а потым пачала злазіць і вось ужо, запаліўшы газнічку, затупала ля печы. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
доўгачака́ны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога доўга, з нецярпеннем чакаюць. Доўгачаканы госць. □ І вось настаў радасны, доўгачаканы дзень пуску завода. Кулакоўскі. [Мама] прывезла Ліпцы .. дарагі і доўгачаканы падарунак — пушыстую белую шубку. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зубаты́чына, ‑ы, ж.
Разм. Удар кулаком па зубах. «Муштра і зубатычына — вось што запамятаў на ўсё жыццё», — піша ў сваіх успамінах Бядуля аб гэтай службе. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацянькі́, прысл.
Самым кароткім шляхам; наўпрост. Вось ужо і сцежка, па якой нацянькі можна прайсці на панскія могілкі. Зарэцкі. [Стары:] — Нас гналі цераз поле, снегам нацянькі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перажы́цца, ‑жывецца; зак.
Аказацца перажытым, быць перажытым. [Маці:] — Трэба было, дачушка, як-небудзь трымацца. Як-небудзь перажылося б, перагаравалася б. Чорны. І вось усё перажылося, перабылося. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абве́траць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Тое, што і абветрыцца. [Алесь:] — Гэта я проста абветраў занадта, вось і здалося табе, што я схуднеў. Броўка. Даўно ўжо абветралі дарогі, пашарэла ралля і добра ўрунела жыта. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скаро́мніна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і скароміна. [Алеся:] — З гэтага боку ляжыць ежа: вось тут сыр, а каля яго сала, у тым куточку кілбаса і вяндліна. Паміж бялізнай і скаромнінай — пышачкі, хлеб. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)