нанасі́цца, ‑нашуся, ‑носішся, ‑носіцца; зак.

Разм. Многа, доўга або ўволю панасіць каго‑, што‑н. Нанасіцца вады за дзень. □ Эх ты, лёс чалавечы! Што ты робіш са мною? Я яшчэ не нанасіўся.. Сяргейкі, не нацешыўся ўсмешкамі. Сабаленка. // Напрацавацца, носячы што‑н. — Я прынясу [вады] яшчэ, — кажу я, — прынясу!.. Ды мама не дае мне вядра. — Наносішся яшчэ, — гаворыць яна. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казённік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і казённая частка (гл. частка). З рулі вінтоўкі яшчэ не выкурыўся дым ад першага стрэлу, як Свістуноў даслаў у казённік ствала другі патрон і яшчэ раз стрэліў. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подложи́ть сов.

1. в разн. знач. падкла́сці, падлажы́ць;

2. (кладя, прибавить) падкла́сці;

он подложи́л в пе́чку ещё не́сколько поле́ньев ён падкла́ў у печ яшчэ́ не́калькі пале́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замару́дзіцца, ‑дзіцца; зак.

Стаць больш марудным. Рух войск яшчэ больш замарудзіўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нявы́плачаны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які яшчэ не выплацілі (пра плацяжы). Нявыплачаная арэнда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падве́яць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., чаго.

Навеяць дадаткова, яшчэ трохі. Падвеяць жыта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паддрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што і чаго.

Надрукаваць дадаткова, яшчэ крыху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паднату́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Натужыць, напнуць яшчэ крыху. Паднатужыць мускулы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пака́пваць, ‑ае; незак.

Разм. Капаць патроху, час ад часу. Дождж яшчэ пакапвае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспарне́ць, ‑ее; зак.

Зрабіцца спорным, спарнейшым. Нахмарыла яшчэ болей, дождж паспарнеў. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)