прашнурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

1. што. Прашыць шнурам, нанізаць на шнур. Прашнураваць сшытак.

2. перан. Прайсці некалькі разоў па адным і тым жа месцы. Гаспадар зноў двойчы прашнураваў з хлява ў гумно і назад. Брыль. Як ганчак, збіўшыся з зайцавага следу, Васіль прашнураваў туды і сюды, а потым выбег на вуліцу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгайда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і разго́йдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Рухаючыся туды-сюды, прымусіць гайдацца (гойдацца). Разгайдаць маятнік. □ Тут адразу ўзняўся вецер, Разгайдаў шырокі Сож. Кірэенка.

2. Гайдаючы (гойдаючы) каго‑, што‑н., надаць яму сілу інерцыі для кідання, штуршка і пад. Разгайдаць за рукі-ногі і кінуць у ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улупі́ць, улуплю, улупіш, улупіць; зак., чым, па кім-чым, каму.

Разм. Ударыць, агрэць. Рыбак раптам аж скалануўся ад рэальнасць свайго жадання кінуцца туды, выхапіць лейцы і ўлупіць па кані — можа б і вырваўся. Быкаў. [Чумак] пацягнуў носам паветра, чмыхнуў і з такой ярасцю ўлупіў сякерай, што буйныя, малінавага колеру трэскі .. паляцелі за будан. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цягаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Здольны многа і цяжка працаваць; загартаваны ў працы; працавіты. Валы — цягавітая, пакорлівая скаціна, корму ёй дабіраць не трэба, а работы адзін вол зробіць за трое коней. Пестрак. [Дырэктар:] — Цяжкі цэх, ясна. Там не кожны падніме. Туды трэба чалавека цягавітага, з галавой, такога, што можа любую справу на ногі паставіць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматто́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які важыць шмат тон; вельмі цяжкі. Цяпер ужо і Паўлік адчуў, як шматтонная глыба камбайна, бы пушынка, падпарадкоўвалася яго рухам. Беразняк.

2. Які мае ўмяшчальнасць або грузападымальнасць у некалькі тон. Гляджу — імчыцца па асфальце, спяшыць шматтонны самазвал Туды, дзе просяць: — Цэглы дайце!.. Дзе новы ўжо расце квартал. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гва́здаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. З сілаю біць, удараць па кім‑, чым‑н. Возьме чалавек кастыль, прыставіць яго да шпалы і — пайшоў гваздаць малатком. Васілёнак. Гудок кожны дзень будзіць Максіма, кліча да працы, туды, у дэпо, дзе палае горан, дзе Максім праз цэлы дзень, закасаўшы рукавы, гваздае молатам па рас[п]аленым іскрыстым жалезе. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напэ́ўна, прысл.

1. Беспамылкова, з разлікам; без рызыкі. Крайко, што называецца, дзейнічаў заўсёды напэўна, ён не любіў працаваць прыблізна, абы-як. Ваданосаў.

2. у знач. пабочн. Мабыць, хутчэй за ўсё. У седлавіне, напэўна, быў перавал, туды вяла сцежка. Быкаў. Гукун брыўся паволі, не спяшаючыся. Напэўна, тут, у лясным гушчары, ён адчуваў сябе спакойна. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перава́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перавальваць ​1 — пераваліць ​1 (у 2 знач.).

2. Месца пераходу праз горны хрыбет. У седлавіне, напэўна, быў перавал, туды вяла сцежка. Быкаў. На перавале на хвіліну спыніліся, каб адпачыць. Шамякін.

3. перан. Разм. Змена, паварот у развіцці чаго‑н. Беларусь на крутым перавале Нараджаецца вольнай сягоння. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сагразі́ць, ‑гражу, ‑грозіш, ‑грозіць; зак.

Абл. Зрабіць што‑н. на злосць каму‑н.; насаліць каму‑н., даняць, дапячы. [Рыгор:] — Але вось наўмысля прыйду, вось каб табе сагразіць... Зарэцкі. [Бялькевіч:] — Ну, думаю, што ж нам у схованкі гуляць? Усё роўна Сімацкі туды мяне пашле. Ды і не хачу, каб ён падумаў, што гэтым можа мне сагразіць. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Сара, сора́ ’зачэпы на дне ракі’ (ТС). Параўн. рус. на Волзе сор ’усялякая перашкода (камяні, кусты) для цягі судна лінай’, якое Даль (4, 276) дае ў гняздзе сор ’смецце’, а таксама тэрміналагічнае ж. р. сора́ ’пячное і іншае смецце, якое апрацоўваецца для здабычы часціц серабра і золата, якія туды трапілі’. Змяненне рода можа быць абумоўлена прафесійным словаўжываннем. Няпэўна; генетычная тоеснасць або запазычанне рус. сор, сора? Тады няяснымі застаюцца шляхі запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)