патаго́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае ўзмоцненае выдзяленне поту. Патагонныя сродкі. // у знач. наз. патаго́ннае, ‑ага, н. Сродак, лякарства, якія выклікаюць ўзмоцненае выдзяленне поту. Прапісаць патагоннае. Выпіць патагоннае.

2. перан. Які надта стамляе, вымотвае ўсе сілы. Патагонная сістэма працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Міжпе́рс(т)ніца, міжы́парніца ’трыпутнік ланцэталісты, Plantago lanceolata L.’ (Кіс., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да міжыпа́рніца (гл.). Матывацыя: лісты трыпутніка ў народнай медыцыне выкарыстоўваюцца як сродак для гаення ран. Аднак матывацыя наймення мэжы́пэрснык, мыжы́персныца для таемніка лускаватага, Lathraea squamaria L. (бяроз., Нар. лекс.) застаецца няяснай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нату́ра, -ы, ж.

1. Характар, тэмперамент чалавека.

Гэта быў чалавек вясёлай натуры.

2. Тое, што і прырода (у 1 знач.).

3. Жывыя істоты, з’явы, прадметы рэальнага свету, з якіх малююць, робяць скульптуры, здымкі і пад.

Маляваць з натуры.

4. Тое, што і натуршчык.

5. Тавары, прадукты як плацежны сродак замест грошай.

Разлічвацца натурай.

|| прым. нату́рны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Натурная замалёўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лак, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Раствор смол у спірце, шкіпінары, алеі і інш., якім пакрываюць паверхню прадметаў, каб надаць ім бляск.

Пакрываць лакам.

2. Бліскучы высахлы слой гэтага раствору на паверхні якога-н. прадмета.

Лакавыя туфлі (са скуры, пакрытай лакам).

3. Касметычны сродак (фарба для пакрыцця пазногцяў або раствор для фіксацыі прычоскі).

Чырвоны л.

|| прым. ла́кавы, -ая, -ае.

Лакавыя фарбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лівандрэк ’лекі — забабоны ад урокаў у выглядзе чорных кавалкаў нейкай смалы, якую чапляюць, напрыклад, на рогі карове, калі яна ацялілася’ (КЭС, лаг.). Няясна. Магчыма, звязана паходжаннем са словам Levant ’Усход’, абазначаючы нейкі магічны сродак, які прыйшоў з Усходу, а другая частка з ням. Dreck ’бруд, кал’, ’дрэнь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морфій ’хлорыставадародная соль марфіна, якая ў медыцыне ўжываецца як наркатычны заспакаяльны, болесуцішальны і снатворны сродак’ (ТСБМ). З рус. морфий, якое з ням. Morphium < лац. Morpheus ’імя бога сну, сына Сну і Ночы’ < ст.-грэч. Μορφεύς ’які стварае форму’ (Фасмер, 2, 659; Сл. иностр. сл., 1988, 331).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брыльянці́н, ‑у, м.

Касметычны сродак для валасоў, які надае ім бляск. Першым кінуўся ў вочы Станеўскі. Узмужнелы, пастрыжаны, як мелі звычай стрыгчыся нямецкія вайсковыя — пад высокую польку, з чорнымі і бліскучымі ад брыльянціну валасамі, з жоўтымі рамянямі, ваяўніча скрыжаванымі на грудзях. Карпюк.

[фр. brillantine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваго́н, ‑а, м.

Транспартны сродак, прызначаны для перавозкі пасажыраў і грузаў па рэйкавых дарогах. Трамвайны вагон. Пасажырскі вагон. // чаго. Колькасць грузу, якая змяшчаецца ў ім. Вагон збожжа, дроў.

•••

Мяккі вагон — пасажырскі вагон з мяккімі сядзеннямі.

Цвёрды вагон — пасажырскі вагон з цвёрдымі сядзеннямі.

[Англ. wag(g)on.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прастамо́ўе, ‑я, н.

1. Простая, размоўная мова (у адрозненне ад кніжнай, літаратурнай як больш дакладнай, правільнай).

2. Словы і граматычныя формы, уласцівыя вуснай народнай мове, якія выкарыстоўваюцца ў літаратурнай мове як стылістычны сродак для надання мове жартаўлівага, іранічнага, грубаватата і пад. адцення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́дра, ‑ы, ж.

1. Дробны і мяккі, звычайна пахучы парашок, які наносіцца на скуру як гігіенічны і касметычны сродак. Пакрыць твар пудрай. □ Зняла Насця капялюш, памылася, каб змыць пудру. Колас.

2. Дробны парашок з мінеральных і іншых рэчываў. Цэментная пудра. Цукровая пудра.

[Фр. poudre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)