самакірава́льнасць, ‑і, ж.

Аўтаматычны рух чаго‑н. па зададзенаму курсу. Самакіравальнасць ракеты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проціўра́давы, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць урада; антыўрадавы, супрацьурадавы. Проціўрадавы рух на Захадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўста́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паўстанца. Паўстанцкі атрад. Паўстанцкі рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турбаво́з, ‑а, м.

Лакаматыў, які прыводзіцца ў рух паравой або газавай турбінай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турбакампрэ́сар, ‑а, м.

Цэнтрабежны або восевы кампрэсар, які прыводзіцца ў рух турбінай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паступа́льны, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны ўперад, у будучае. Паступальнае развіццё савецкай культуры. □ У тыя дні наша партыя, намячаючы далейшыя напрамкі паступальнага развіцця савецкага грамадства, падкрэслівала, што на шляхах камуністычнага будаўніцтва нас чакае велізарнейшая работа. «Звязда». Рух паступальны — поспеху залог, Таму і забаронены стаянкі На скрыжаванні вуліц і дарог. Жычка. Увесь гэты час складаліся кнігі, пісаліся вершы, паэмы з жаданнем — праўдзіва і поўна паказаць паступальны рух нашага грамадства, ажыццяўленне задум савецкіх пакаленняў, паднятых сілай і страсцю Кастрычніка. Лужанін.

•••

Паступальны рух гл. рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асве́тніцтва, ‑а, н.

1. Ідэйны рух заходнееўрапейскай прагрэсіўнай буржуазіі 17–18 стст. // Рух рускай і славянскай перадавой грамадскай думкі 18–19 стст. Склад песень Чачота быў абумоўлен часамі наіўным асветніцтвам філаматаў. Лойка.

2. Асветніцкая дзейнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́таргавы, -ая, -ае.

1. гл. сутарга.

2. Пра рух: міжвольны і рэзкі, падобны на сутаргі.

Сутаргавыя рухі.

Сутаргава (прысл.) усхліпваць.

3. перан. Хваравіта-неспакойны, ліхаманкавы.

С. шэпт.

|| наз. су́таргавасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ток¹, -у, мн. то́кі, -аў, м.

1. Рух электрычнага зараду ў правадніку; электрычная энергія.

Токі высокай частаты.

2. звычайна мн. Пра нервовую энергію чалавека, якая ўспрымаецца іншымі людзьмі; нервовае напружанне, узбуджэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ускалыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Прымусіць калыхацца.

Вецер ускалыхнуў лісце.

2. перан. Прывесці ў рух, абудзіць да дзейнасці, усхваляваць.

Страшныя чуткі ўскалыхнулі сяло.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)