ка́ктус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Паўднёвая расліна з мясістым сцяблом і калючкамі замест лісця.

|| прым. ка́ктусавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напе́рстаўка, -і, ДМ -таўцы, мн. -і, -так, ж.

Травяністая лекавая расліна сямейства залознікавых з кветкамі, якія нагадваюць напарстак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самасе́йка, -і, ДМ -се́йцы, мн. -і, -се́ек, ж.

Расліна, якая вырастае з насення, што само асыпалася.

Бяроза-с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куко́ль, -ю, м.

Аднагадовая травяністая расліна сямейства гваздзіковых — пустазелле з цёмна-ружовымі кветкамі і ядавітым насеннем, якое расце сярод злакаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кунжу́т, -у, М -жу́це, м.

Аднагадовая паўднёвая травяністая расліна, з насення якой здабываюць алей.

|| прым. кунжу́тны, -ая, -ае.

К. алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзераза́, -ы́, ж.

Травяністая споравая расліна сямейства дзеразовых з паўзучым сцяблом.

|| прым. дзеразо́вы, -ая, -ае.

Д. вянок.

Сямейства дзеразовых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаўтазе́ль, -ю, м.

Кустовая стэпавая расліна сямейства бабовых з жоўтымі кветкамі і пладамі ў выглядзе струкоў.

|| прым. жаўтазе́левы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

багу́н, -у́, м.

Вечназялёная балотная расліна сямейства верасовых з рэзкім дурманным пахам.

Цвіце б.

|| прым. багуно́вы, -ая, -ае.

Б. пах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бамбу́к, -у, м.

Трапічная і субтрапічная расліна з высокім дрывяністым вузлаватым сцяблом, пустым усярэдзіне.

|| прым. бамбу́кавы, -ая, -ае.

Бамбукавыя зараснікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беладо́нна, -ы, ж.

1. Ядавітая расліна сямейства паслёнавых з чорнымі ягадамі.

2. Лякарства, прыгатаванае з карэння і лісця гэтай расліны.