чу́жасць, ‑і, ж.

Уласцівасць чужога (у 3 знач.); адчужанасць. Аміля прагла мець месца ў душах двух сваіх сыноў, Ксавэр стараўся паміж Адамам і ёю ўстанавіць чужасць. Чорны. Тацяна раптам замкнулася ў жорсткай чужасці. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

датрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Вытрываць да канца; пратрываць да якога‑н. тэрміну. Ці ўсе адолеюць страх? Каму суджана будзе датрываць да канца? Быкаў. — Ох, час быў... — не датрывала з маўчанкай сваёй раптам баба. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анічу́ць, прысл.

Разм. Зусім не. Анічуць не шкада. Анічуць не баліць. □ І раптам вось гэта аднекуль нахлынула Такая туга, такая самоцішча, Што станеш наўмысля пад цёмнымі ліўнямі — І не, не крануць, анічуць не замочышся. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераці́хнуць, ‑не; пр. пераціх, ‑ла; зак.

Паступова аціхаючы, перастаць, спыніцца; сціхнуць. Вецер пераціх. □ Вось і схлынулі хмары, і дождж пераціх. Панчанка. Пад посцілкамі.. [Ратушняку] раптам стала горача ўсяму і пераціхлі, не балелі пальцы на руках. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рапто́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які надышоў, адбыўся раптам, нечакана. Раптоўны ўдар. Раптоўны дождж. □ Лёгкі і раптоўны шолах каля шыбы акна абудзіў .. Лабановіча. Колас. Раптоўны разрыў адносін паміж Альбрэхтам і Скарынаю дакументы тлумачаць сямейнымі акалічнасцямі апошняга. Алексютовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаўза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да спаўзці.

2. Апаўзці, асесці пад уздзеяннем дажджу, падземных вод і пад. (пра глебу, горныя пароды). Высокія берагі, падмытыя вадою, раптам спаўзалі ў ваду і знікалі бясследна. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азарэ́нне, ‑я, н.

Кніжн.

1. Дзеянне паводле дзеясл. азараць — азарыць (у 1 знач.) і стан паводле знач. дзеясл. азарацца — азарыцца.

2. Нечаканае праясненне свядомасці, разумення чаго‑н. Плылі думкі.. І раптам прыйшло азарэнне і радасць. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балва́н, ‑а, м.

1. Вылепленая або высечаная з якога‑н. матэрыялу фігура чалавека. Насупраць ганка стаяў вылеплены Мсціславам снегавы балван. Караткевіч.

2. Лаянк. Дурань. І раптам Валодзю нясцерпна захацелася прымусіць гэтых балваноў выцягнуцца перад ім. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспакайне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў спакойным, спакайнейшым. У калідор яны выйшлі разам — паспакайнелы падцягнуты дзяншчык і ўсхваляваны, як ніколі, Бярозка. Шахавец. У паспакайнелую галаву раптам увайшла: «А мо і праўда — пайсці? Забраць Ганну і — пайсці». Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раска́цісты, ‑ая, ‑ае.

Гулкі, моцны, з раскатамі. Над лесам пачуўся раскацісты гул самалёта. Кулакоўскі. Юзік, параўняўшыся, грымнуў сваім раскацістым басам: — Здароў, Лявон! Чарнышэвіч. Раптам закружыў вецер, узняўся пыл слупам, ударыў раскацісты гром, секануў буйны дождж. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)