краснапёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з жаўтавата-залацістай або серабрыстай луской і ярка-чырвонымі плаўнікамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дая́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Работніца, якая доіць і даглядае кароў. На ферме звінелі бітоны, чуліся галасы даярак. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шво́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Абл. Вяровачка, павадок. Міход выняў з кішэні ключ, навязаны на звычайную канапляную шворку. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

венге́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

1. гл. венгры.

2. Куртка з нашытымі папярочнымі шнурамі. На салдатах былі чорныя венгеркі і чорныя шапкі. Лынькоў.

3. Бальны танец, запазычаны ў венграў.

4. часцей мн. (венге́ркі, рак). Пашыраны сорт сліў фіялетавага колеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палу́тарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Разм. Тое, што і паўтаратонка. Наладаваныя трохтонкі, палутаркі.. спаўзаюць з узгорка на кволы мост. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасві́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Тое, што і просвіра. Паненка дала кожнаму па прасвірцы і.. пачала расказваць пра абедню. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

байда́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

1. Памянш. да байдара; невялічкая байдара.

2. Спартыўная адна- або двухмесная лодка з закрытым верхам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жняя́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Жатная машына. Жняярка-снопавязалка. □ Жняярка ідзе спорна, кладзе за сабою шапаткія абярэмкі спелых сцяблін. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віна́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Разм. уст. Вінная бутэлька, пасудзіна для віна. Пракоп дастаў з аднае кішэні вінарку чырвонага. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́ферка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн.рак; ж.

Старшая дружка нявесты ў вясельным абрадзе. [Люба:] Дык будзь, Надзенька, у мяне за першую шаферку. Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)